Вы тут

Карлеса Пучдэмона чакае экстрадыцыя ў Іспанію


Экс-кіраўнік каталонскага ўрада будзе выдадзены Іспаніі. Пастанову аб экстрадыцыі ў чацвер прыняў нямецкі суд федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн. Падставай для гэтага рашэння стала абвінавачванне Карлеса Пучдэмона ў незаконным выдаткоўванні бюджэтных сродкаў.


Фота: euronews.com

Праўда, калегія палічыла непераканаўчымі матэрыялы, прадастаўленыя іспанскім бокам, якія, на яе думку, даказвалі віну былога каталонскага лідара ў падбухторванні да мецяжу. Такім чынам, на радзіме па гэтым артыкуле судзіць Пучдэмона не будуць.

Экс-прэзідэнт Жэнералітэта збег з Іспаніі ў Бельгію пасля таго, як 1 кастрычніка ў аўтаномным рэгіёне быў праведзены рэферэндум аб выхадзе з складу каралеўства. На падставе вынікаў плебісцыту каталонскі парламент прыняў дэкларацыю аб незалежнасці, супраць чаго выступіў афіцыйны Мадрыд. Іспанскі Вярхоўны суд выдаў еўрапейскі ордэр на арышт Пучдемона і пазбавіў апальнага палітыка разам з шэрагам яго паплечнікаў дэпутацкіх мандатаў. У канцы сакавіка Пучдемон быў затрыманы ў Германіі, аднак неўзабаве быў выпушчаны пад заклад у памеры 75 тысяч еўра.

euronews.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».