17 Ліпень, аўторак

Вы тут

Іпатэчны офіс Беларусбанка выдзеліў на льготнае крэдытаванне жылля Br15 млн


Іпатэчны офіс ААТ "ААБ Беларусбанк" накіраваў на льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва каля Br15 млн, паведамілі ў прэс-службе банка.


 polilog.com.ua

"Іпатэчны офіс пачаў сваю работу ў лютым 2018 года. На льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва з моманту адкрыцця было накіравана каля Br15 млн. Такая сума выдзелена на крэдытаванне ўдзельнікаў праграмы, запушчанай дзяржавай па ўказах нумар 240 і нумар 13", - растлумачылі ў Беларусбанку.

У прэс-службе ўдакладнілі, што ў рамках ільготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва іпатэчным офісам ужо заключана больш за 430 дагавораў.

"Жыллёвае крэдытаванне для банка традыцыйна захоўвае свой прыярытэтны напрамак. Усяго за час работы іпатэчнага офіса Беларусбанка заключана больш за 2200 дагавораў на крэдытаванне нерухомай маёмасці, уключаючы льготнае крэдытаванне жылля", - адзначылі ў банку.

Як паведамлялася, у 2018 годзе ў Беларусі плануецца пабудаваць 4 млн кв.м жылля, у 2019-м гэта лібча можа дасягнуць 4,5 млн кв.м.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

«Славянскі базар у Віцебску»: не «бывай», а «да сустрэчы»!

«Славянскі базар у Віцебску»: не «бывай», а «да сустрэчы»!

Адбылося ўрачыстае закрыццё фестывалю.

Спорт

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Пра лёс і гандбол за 40 хвілін ад беларускай мяжы.

Грамадства

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

«За два тыдні зарабіў 1400 рублёў».