Вы тут

Вызначаны прызавы фонд чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы


Вызначаны прызавы фонд чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, які складзе больш за Br42 тыс., паведамілі ў прэс-службе федэрацыі гэтага віду спорту.


Фота: smorgonsit.lepshy.by

Як адзначылі ў БФЛА, пераможца ў кожнай дысцыпліне стане ўладальнікам Br350 ад нацыянальнай федэрацыі, яшчэ Br180 складзе ўзнагароджанне чэмпіёну ад Міністэрства спорту і турызму. Уладальнік сярэбранага медаля папоўніць свой бюджэт на Br230, бронзавы прызёр - на Br120, грашовыя сродкі будуць прадастаўлены федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Пераможцы і прызёры эстафетнага бегу падзеляць выйгрыш пароўну. Па выніках спаборніцтваў традыцыйна будуць вызначаны лепшыя спартсмены чэмпіянату (3 жанчыны і 3 мужчыны), для якіх БФЛА заснавала спецыяльныя прызы, кожны з тройкі лепшых атрымае Br1000.

Трэнеры атлетаў, якія занялі 1-3 месцы, атрымаюць сувеніры і памятныя медалі турніру.

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы з удзелам многіх мацнейшых спартсменаў краіны пройдзе 20-21 ліпеня на стадыёне "Дынама", урачыста адкрытым у чэрвені пасля рэканструкцыі. На арэне ўжо адбылася міжнародная матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) прысвоіла стадыёну "Дынама" першую катэгорыю, на ім можна праводзіць турніры ўзроўню чэмпіянатаў Еўропы і свету.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».