Вы тут

Фестываль бардаўскай песні «Музыка сэрцаў» пройдзе ў Навагрудскім раёне


Рэгіянальны фестываль-конкурс бардаўскай песні «Музыка сэрцаў», прысвечаны памяці Уладзіміра Высоцкага, у пяты раз пройдзе ў Навагрудскім раёне на беразе легендарнага возера Літоўка, апетага ў паэме Адама Міцкевіча «Гражына».


Як чакаецца, на свята бардаўскай песні 21—22 ліпеня прыедуць як сольныя аўтары-выканаўцы, так і калектывы з розных рэгіёнаў Беларусі. Акрамя музычнай часткі, у праграме запланаваныя таксама тэматычныя выстаўкі, сувенірны гандаль, спартыўныя мерапрыемствы, майстар-класы і творчыя сустрэчы.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Як здорава, што ўсе мы тут...

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.