Вы тут

Анонс культурных падзей Беларусі і свету


Фестываль «О, да! Еда!» пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 12—22 ліпеня і ў Маскве 28—29 ліпеня. Тыя, хто на яго патрапіць, могуць, пабыўшы і на нашых, беларускіх святах ежы, параўнаць адны з другімі і па атрыманых уражаннях скласці ўяўленне, а гэта заўсёды не менш карысна, чым смачна паесці. Фестываль «О, да! Еда!» недарэмна вандруе з горада ў горад — у кожным новым месцы ён прадстаўляе новыя кулінарныя традыцыі, без паўтораў. Удзел у ім — гэта не проста магчымасць пакаштаваць і гэта, і тое, а рэальны шанц зразумець, што не толькі гатаванне ежы з'яўляецца відам мастацтва, але і яе ўжыванне. Смачна вам есці!


Фестываль Frіngе — самае вялікае свята мастацтва ў свеце — пачынаецца 3 жніўня ў Эдынбургу. Перад вамі разыграюцца камедыі і драмы, вы будзеце мець магчымасць трапіць хоць у цырк, хоць у оперу — на свой густ, бо за час фестывалю — тры тыдні — будзе прадэманстравана некалькі дзясяткаў тысяч найразнастайнейшых шоу. Ды і сам Эдынбург — горад-шоу. Ці ведалі вы, што там ёсць музіфікаваная падземная вуліца ХVІІ стагоддзя? Шукайце тупік Мэры Кінг.

4 жніўня ў Маскоўскай вобласці, Арэхава-Зуеўскім раёне, горадзе Лікіна-Дулёва (ад Масквы — 80 км) пройдзе фестываль «Вар-Варэнне». Фестываляў варэння ў Расіі ладзіцца шмат, і кожны варты таго, каб у ім паўдзельнічаць, калі не з варэннем, дык хоць бы з лыжкай. «Вар-Варэнне» — свята для дружных сем'яў, якія любяць салодкія ўражанні.

21—22 ліпеня — зноўку «Наш Грунвальд». Ці вы гэтым разам гатовыя? Застаецца трошкі часу, каб: а) начысціць даспехі да бляску; б) навучыцца танцаваць як даўней; в) набыць адпаведнае адзенне; г) вывучыць «Слаўлю адвагу, ваяроў сармацкіх, што пасеклі ў бітве рыцараў крыжацкіх»; д) перачытаць «Крыжакоў». Ці паспееце?

«Гараднянскі кірмаш» — гэта падзея для тых, хто любіць, шануючы традыцыі і памяць бабуль, карыстацца гарлачыкамі і збанкамі і ведае паміж імі розніцу. У вёсцы Гарадная ў Столінскім раёне існуе адзіная цяпер у Беларусі школа ганчароў, а раней у Гарадной, бадай, адны ганчары і жылі. Шосты па ліку, міжнародны па статусе пленэр ганчароў суправаджаецца выстаўкай-кірмашом, але — увага! — не ў Гарадной, а ў Століне, 23 ліпеня. Дарэчы, без дэгустацый і там не абыдзецца.

11 жніўня на Аўгустоўскім канале — Свята мора. Сапраўднае, з Нептунам і... Мабыць, русалкі таксама прадугледжаны. Там пабачыце. Самая цікавая забава з тых, што рыхтуюцца, — гонкі «На чым папала». А 27 жніўня на Аўгустоўскі канал можна вярнуцца — там пройдзе фестываль народнай творчасці, дзе будуць прадстаўлены і рамёствы, і — зноў! — пачастункі.

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».