Вы тут

Электронная бібліятэка БДУ ўвайшла ў 30 найлепшых рэпазіторыяў свету


Па апошніх дадзеных сусветнага рэйтынгу "Transparent Ranking of Repositories" яна заняла 27 месца ў свеце. Сярод універсітэцкіх рэпазіторыяў Электронная бібліятэка БДУ замыкае тройку лідараў, саступіўшы толькі Федэральнаму ўніверсітэту Рыа-Грандэ-ду-Сул (Бразілія) і Універсітэту Кіёта (Японія).


Фундаментальная бібліятэка БДУ першая ў Беларусі пачала ствараць інстытуцыйны рэпазіторый і размяшчаць у адкрытым доступе паўнатэкставыя навуковыя публікацыі, навучальныя і метадычныя матэрыялыў навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта. Акрамя таго, бібліятэка БДУ ўкараніла працэс перакладу наяўных у сваім фондзе дакументаў у электронны фармат з мэтай іх даступнасці для ўсёй сусветнай навуковай супольнасці. У цяперашні час у сховішчах  Электроннай бібліятэкі БДУ знаходзяцца больш за 130 000 публікацый навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта.

Рэйтынг "Transparent Ranking of Repositories" бярэ пад увагу  колькасць дакументаў у адкрытым доступе і ступені іх індэксавання пошукавай сістэмай па поўных тэкстах навуковых публікацый "Google Scholar". Такім чынам ацэньваецца ўзровень адкрытасці акадэмічных рэсурсаў і іх інтэграцыя ў сусветную інфармацыйную прастору.

Па стане на ліпень бягучага года "Transparent Ranking of Repositories" ахапіў тысячу лічбавых сховішчаў устаноў вышэйшай адукацыі і даследчых цэнтраў з усяго свету. Першыя радкі ў ім занялі "China National Knowledge Infrastructure", "Japan Science and Technology Information Aggregator Electronic J-STAGE", "Europe PubMed Central", "Arxiv.org".

Электронны архіў БНТУ апынуўся на 93 месцы, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта -- на 352-м, БДТУ -- на 376-м, ПГУ -- на 386- м і г.д.

Сярод універсітэтаў краін-суседзяў найлепшыя паказчыкі ў рэпазіторыяў Сумскага дзяржаўнага ўніверсітэта (70), Уральскага федэральнага ўніверсітэта (80), Казанскага федэральнага ўніверсітэта (104), Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (105), Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта "Харкаўскі політэхнічны інстытут" (120), Томскага політэхнічнага ўніверсітэта (126) і ўніверсітэта Тарту (145).

Рэйтынг рэпазіторыяў адкрытага доступу -- ініцыятыва лабараторыі "Cybermetrics Lab" навуковага цэнтра Іспаніі "Concejo Superior de Investigaciones Científicas (CSIC)"  (Вышэйшы савет па навуковых даследаваннях). Мэтай рэйтынгу з'яўляецца падтрымка адкрытага доступу да навуковых публікацый і вучэбных матэрыялаў у электроннай форме. З яго дапамогай стваральнікі імкнуцца дадаткова матываваць даследчыкаў публікаваць вынікі сваёй навуковай дзейнасці ў інтэрнэце, робячы іх даступнымі для калег і ўсіх зацікаўленых, у якой бы краіне яны не знаходзіліся. Адна з асноўных ідэй рэйтынгу электронных бібліятэк - стымуляванне абмену інфармацыяй паміж навукоўцамі свету за кошт публікацыі вынікаў даследаванняў ВНУ на вузаўскіх сайтах. Гэта асабліва важна ў сучасных умовах, калі абмен навуковай інфармацыі набывае першараднае значэнне ў глабальным маштабе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.