Вы тут

Абітурыенты, на старт!


12 ліпеня распачынаецца прыём дакументаў у ВНУ. Каб вызначыцца з выбарам, у абітурыентаў ёсць усяго шэсць дзён. Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 12 да 17 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.


Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

  • з 12 да 31 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 12 ліпеня да 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 12 ліпеня да 4 жніўня — ва ўсіх іншых установах вышэйшай адукацыі.

Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання гутаркі, — з 12 да 14 ліпеня (як для асоб, якія паступаюць на «бюджэт», так і на платнай аснове).

  • А з 18 ліпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. Уступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію: як для асоб, што паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове.

А напярэдадні стала вядома, колькі ж абітурыентаў атрымала сёлета на цэнтралізаваным тэсціраванні максімальныя балы. Па інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, 100 балаў набралі 392 абітурыенты, прычым 16 з іх набралі сотню балаў адразу па двух вучэбных прадметах. Такім чынам, былі аформленыя 408 стабальных сертыфікатаў. Найбольшая колькасць стабальных вынікаў была на ЦТ па матэматыцы — 155. А вось тры стабальныя сертыфікаты сёлета не ўдалося атрымаць нікому з абітурыентаў. Сярэдні бал на ЦТ па рускай, беларускай, англійскай мовах, матэматыцы і гісторыі Беларусі аказаўся вышэйшы, чым у папярэднім годзе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?