Вы тут

БДУ плануе прыняць на навучанне больш як 5 тысяч чалавек


12 ліпеня ў Белдзяржуніверсітэце распачнецца прыём дакументаў ад абітурыентаў.


Усяго БДУ прыме на навучанне 5142 студэнта (у 2017 годзе было залічана 5354 чалавека). План набору на дзённую бюджэтную форму навучання складае 2 122 студэнта (у 2017 годзе залічана 2164 чалавек). На долю сацыяльна-эканамічных і  гуманітарных спецыяльнасцей прыпадае толькі 33% месцаў у агульным наборы, а 67% -- на прыродазнаўчанавуковыя  спецыяльнасці. На завочную бюджэтную форму плануецца прыняць 226 студэнтаў (у 2017 годзе - 255).

На скарочаны тэрмін атрымання адукацыі для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі выдзелена 404 месцы, з іх на дзённую форму - 46 і 358 - на завочную.

 На педагагічных напрамках спецыяльнасцяў "біялогія", "геаграфія", "хімія", "матэматыка", "беларуская філалогія"і "руская філалогія" прадугледжаны прыём без экзаменаў наступных катэгорый абітурыентаў:

  • школьных медалістаў або выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай, пераможцаў (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга (абласнога і мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, для якіх дадзеная дысцыпліна вызначана прадметам першага профільнага іспыту, пры наяўнасці ў іх рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі;
  • выпускнікоў профільных педагагічных класаў ці груп пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 7 балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнакі не ніжэй за 8 балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных выпрабаванняў (зноў такі пры ўмове наяўнасці ў іх рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі). Замест уступных экзаменаў для гэтай катэгорыі абітурыентаў прадугледжана гутарка непасрэдна ва ўніверсітэце.

У бягучым годзе ў БДУ павялічыўся план мэтавага набору -- ён склаў 53 месцы (летась было залічана 44 чалавека). Мэтавы набор ажыццяўляецца па 18 спецыяльнасцях.

Для абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэтную форму навучання, а таксама на спецыяльнасці, па якіх прадугледжаны ўступныя выпрабаванні ў БДУ, на бюджэтную і платную форму навучання, падача дакументаў будзе ажыццяўляцца з 12 па 17 ліпеня.

Прыём дакументаў ад выпускнікоў профільных педагагічных класаў ці груп, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, - з 12 па 14 ліпеня.

Абітурыенты, якія плануюць паступіць на платную форму навучання на спецыяльнсці, дзе не прадугледжаны ўнутрыўніверсітэцкі экзамен,  могуць падаваць свае дакументы па 4 жніўня ўключна.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.