Вы тут

Што і калі можна падчас рамонту


Кожны з нас сутыкаецца з неабходнасцю невялікага бытавога рамонту ў сваёй кватэры. Камусьці трэба будзе дываны перавесіць, іншым — балкон абшаляваць, падлогі пераслаць, замяніць сантэхніку і іншае. Пры гэтым гаворка не ідзе аб глабальным рамонце, а ўсяго толькі аб паляпшэнні камфортнасці жылля. Але што рабіць, калі працуеш увесь тыдзень, а час для рамонту застаецца толькі ў выхадныя? Ці можна карыстацца дрылём і іншымі «шумнымі» інструментамі, калі астатнія суседзі заслужана адпачываюць і могуць «у штыкі» ўспрыняць гэтыя работы ў вашай кватэры? Давайце разбяромся ў гэтым пытанні. Што можна і калі нельга?


Не свідраваць, а то аштрафуюць

Спачатку вызначымся з пералікам работ, якія выконваць у выхадныя
наогул нельга. Дык вось, як паведамляе партал камунальнай адукаванасці, усе работы па пераўладкаванні і перапланіроўцы, якія ствараюць шум або вібрацыю, у выхадныя (суботу і нядзелю), а таксама святочныя дні заканадаўствам забароненыя. У будныя дні пачынаць такія работы раней за 9 гадзін і заканчваць іх пазней 19 гадзін таксама нельга. Калі парушыць гэтыя правілы, суседзі маюць права паскардзіцца — і вас аштрафуюць. Што ж адносіцца да перапланіроўкі кватэры?

Выконваць многія з гэтых работ без спецыяльных узгадненняў з выканкамам не толькі ў выхадныя, але і ў працоўныя дні нельга. Такім чынам, да работ па перапланіроўцы ў кватэры адносяцца:

  • замена або перанос сістэм газазабеспячэння, цэнтральнага ацяплення, смеццявыдалення і газавыдалення;
  • устройванне гідра-, пара-, цепла- і гукаізаляцыі;
  • змены ў апорных канструкцыях;
  • павелічэнне (памяншэнне) плошчы, колькасці жылых пакояў і падсобных памяшканняў у кватэры за кошт разборкі існуючых перагародак;
  • змена плошчы і колькасці памяшканняў у ізаляваных нежылых памяшканнях за кошт разборкі існуючых перагародак;
  • павелічэнне праёмаў у ненясучых сценах і перагародках.

Дарэчы, перарабляць лоджыі ва ўцеплены пакой закон наогул забараняе.

Цішыня з 23.00 да 7.00

Іншыя работы перапланіроўкай або перабудовай не лічацца, што азначае: уцяпляць або абшываць сцены ў кватэрах і лоджыях, усталёўваць падвесныя столі, змяняць падлогавае пакрыццё, сантэхніку, дзверы ў пакоях і іншае можна і ў суботу, і ў нядзелю, і ў святочныя дні. Але... Тут галоўнае, што будуць выконвацца ўмовы захавання Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі. Апошнія кажуць пра тое, што ў перыяд з 23 да 7 гадзін не павінны ажыццяўляцца дзеянні, якія ствараюць вібрацыю і шум (у тым ліку выкананне бытавых (рамонтных) работ, правядзенне ручных пагрузачна-разгрузачных работ, рэзкае закрыццё дзвярэй і іншыя дзеянні).

Вядома, акрамя захавання заканадаўчых нормаў, неабходна яшчэ кіравацца і здаровым сэнсам — наўрад ці суседзяў узрадуе працяглая работа дрыля ці пастаянны грукат і шум кожны выхадны.

Рамонт без бойкі

Як жа ўсё-такі зрабіць рамонт і не перасварыцца з тымі, хто жыве побач? Грунтуючыся выключна на вопыце тых, хто рабіў рамонт у кватэры, можна прапанаваць некалькі парад, якія будуць вельмі карысныя.

Па-першае, суседзяў трэба папярэдзіць, што вы плануеце ў найбліжэйшыя выхадныя правесці рамонт і трошкі пашумець, папрасіўшы іх паставіцца да гэтага паблажліва. Галоўнае правіла тут — ветлівасць. Дарэчы, у некаторых таварыствах уласнікаў заключаюць з усімі жыхарамі своеасаблівы дагавор, у якім яны абавязваюцца пры неабходнасці выконваць работы ў зручны суседзям час.

Па-другое, падчас рамонту лепш засцерагчы і сябе, і сваіх суседзяў ад рознага роду непрыемнасцяў: напрыклад, працёкаў (што магчыма пры змене сантэхнікі і труб), засмечанасці труб (калі мыць у ракавіне інструменты, запэцканыя ў гіпсе, цэменце і іншых будаўнічых сумесях). Акрамя гэтага, трэба паклапаціцца і пра вываз смецця, якое пасля маштабнага рамонту запасіцца ў вялікіх аб'`ёмах. Кантэйнеры ў дварах прызначаныя выключна для бытавых адходаў. А калі вы заб'яце іх рэшткамі старой сантэхнікі ці кавалкамі тынкоўкі, канфліктаў з суседзямі не пазбегнуць.

Па-трэцяе, калі вы робіце рамонт не сваімі рукамі, а звяртаецеся па дапамогу да іншых работнікаў, папрасіце будаўнічую брыгаду выконваць шумныя работы з перапынкамі, магчыма, суседскім дзецям ці старым трэба паспаць днём. Растлумачце работнікам, што пры ўзнікненні канфліктнай сітуацыі з суседзямі яны павінны спыніць работу. Акрамя таго, неабходна будзе вырашыць пытанне прыборкі, паколькі наўрад ці пры маштабным рамонце будзе чыста не толькі ў кватэры, але і ў пад'ездзе.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Я крыху пашумлю?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.