Вы тут

10 ліпеня ў пунктах правядзення ЦТ распачнецца выдача сертыфікатаў


Для атрымання сертыфіката абітурыент павінен звяртацца ў тую навучальную ўстанову, на базе якой ён здаваў дысцыпліны ЦТ. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыент атрымлівае сертыфікат асабіста пры прад'яўленні арыгінала пашпарта і пропуску з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў". Сертыфікат выдаецца абітурыенту пад роспіс, а пропуск у яго забіраюць.


У выпадку немагчымасці атрымаць па ўважлівай прычыне сертыфікат асабіста, гэта можа зрабіць законны прадстаўнік непаўналетняга абітурыента (хтосьці з яго бацькаў або апекуноў) пры прад'яўленні:

  1. арыгінала пашпарта законнага прадстаўніка,
  2. дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка (пасведчанне аб нараджэнні),
  3. копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Таксама сертыфікаты можа забраць прадстаўнік абітурыента пры прад’яўленні:

  1. арыгінала свайго пашпарта,
  2. даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай асобай,
  3. копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Паколькі сертыфікат – вельмі важны афіцыйны дакумент, правяраць дакладнасць яго афармлення, у прыватнасці, напісанне прозвішча, імя і імя па бацьку, трэба неадкладна, інакш праблемы абавязкова ўзнікнуць ужо пры падачы дакументаў у прыёмную камісію. У тым выпадку , калі абітурыент сапсаваў або страціў сертыфікат, яго могуць замяніць. Для гэтага трэба звяртацца ў  Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але дублікат выдаецца на працягу пяці дзён з моманту падачы адпаведнай заявы.

У выпадку замены дакумента, які сведчыць асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі ў якасці абітурыента і датай выдачы сертыфіката апошні афармляецца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, які сведчыць асобу.           

Тыя, хто здаваў тэсты ў рэзервовыя дні, змогуць атрымаць сертыфікаты толькі ў БДУ з 13 ліпеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.