Вы тут

ТАА «Жылбудкамплект»: будаўніцтва па прынцыпе «ўсё ўключана»*


Гісторыя шматпрофільнай кампаніі «Жылбудкамплект» пачалася больш за 18 гадоў таму. Тады гэта быў маленькі сямейны бізнес: у штаце налічвалася ўсяго сем чалавек. Праз гады кампанія не толькі стала арганізацыяй рэспубліканскага ўзроўню, але і пачала аказваць увесь комплекс паслуг у сферы дэвелапменту, праектавання, інжынірынгу і будаўніцтва. Дарэчы, за гэты перыяд было рэалізавана больш за 100 праектаў.


Японская методыка і нашы каштоўнасці

Аднак нязменным застаецца адно — разуменне місіі і дэвіз кампаніі: «Атрымлівайце асалоду ад жыцця. Мы паклапоцімся аб вашых марах». Як падкрэслівае дырэктар ТАА «Жылбудкамплект» Ілья ВОЛАХ (на фота), для гэтага супрацоўнікі кампаніі імкнуцца апярэджваць будучыя запыты кліентаў, прапаноўваючы новую якасць і стыль жыцця. Дапрацаваныя ідэі ўвасабляюцца максімальна эфектыўна і ў адпаведнасці з агульнасусветнымі стандартамі.

На сённяшні дзень ТАА складаецца з групы кампаній, кожная з якіх адказвае за свой профіль, няхай гэта будзе архітэктурнае праектаванне або аддзелачныя работы. «Звычайна на рынку ёсць заказчык будаўніцтва, генпадрадчык, субпадрадчыкі, асобныя бюро займаюцца праектаваннем. Калі ж інвестар прыходзіць да нас, то мы можам не толькі спраектаваць, пабудаваць і ўвесці будынак у эксплуатацыю, але і дадаткова падключыць банкаўскае фінансаванне, а таксама свой вопыт па продажах і маркетынгу. Такіх партнёрскіх праектаў у нашай скарбонцы ўжо нямала», — расказвае Ілья Паўлавіч.

Займаць устойлівую нішу на рынку, які імкліва змяняецца, кампаніі дазваляе бясспрэчны прафесіяналізм усіх супрацоўнікаў. Усяго ў штаце арганізацыі больш за 500 чалавек. Паспяхова каардынаваць работу такой вялікай кампаніі дапамагае японская метадалогія Кайдзэн. У яе аснове ляжаць прынцыпы беражлівай вытворчасці, а таксама бесперапыннае ўдасканаленне ўсіх працоўных працэсаў, што дазваляе падтрымліваць нязменна высокую якасць. Каб глыбока вывучыць новую метадалогію, спецыялісты «Жылбудкамплекта» праходзілі навучанне непасрэдна ў Японіі.

Яшчэ адзін не менш важны прынцып — чалавекаарыентаванасць. «Укараняючы кожную новую ідэю, мы імкнёмся паставіць сябе на месца будучага жыхара: наколькі яму будзе камфортна, ці ёсць яшчэ якія-небудзь спосабы палегчыць яму побыт. Прычым гэта правіла дзейнічае і пасля здачы дома або жылога комплексу. Мы ідзем на канструктыўны дыялог з жыхарамі, праводзім галасаванні, каб з першых вуснаў ведаць іх меркаванне і пажаданні і, улічваючы пэўныя моманты, удасканальваць наступныя праекты», — адзначыў дырэктар.

З 2015 года кампанія з'яўляецца адным з самых актыўных членаў Асацыяцыі забудоўшчыкаў аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва. Са свайго боку яна робіць усё магчымае, каб паўплываць на прыняцце найбольш разумных рашэнняў, якія датычацца развіцця жыллёвай сферы.

Зараз «Жылбудкамплект» працуе над чатырма буйнымі жылымі комплексамі. У Маскоўскім раёне горада Мінска працягваецца забудова «Грушаўскага Пасада», а ў гэтым красавіку непадалёк ад яго з іншага боку праспекта Дзяржынскага пачалося ўзвядзенне комплексу пад назвай «Карамель». Акрамя таго, у ліпені стартуе продаж кватэр у двух вельмі цікавых аб'ектах у Брэсце і Кобрыне.

Найлепшыя ў сваёй справе

 

Напэўна, самым вядомым на дадзены момант праектам кампаніі з'яўляецца жылы комплекс «Грушаўскі Пасад». Менавіта з ім «Жылбудкамплект» у 2010 годзе зайшоў на сталічны рынак нерухомасці ў якасці дэвелапера. Кампанія зрабіла на яго стаўку і не пралічылася: некалькі гадоў таму «Грушаўскі Пасад» стаў пераможцам прэстыжнай прэміі ў сферы нерухомасці Realt Golden Key ў намінацыі «Новабудоўля года камфорт-класа».

У першую чаргу павышаны камфорт абумоўлены размяшчэннем комплексу: за 10 хвілін язды ад цэнтра горада, да таго ж метро «Грушаўка» — у крокавай даступнасці, пры гэтым пад самімі дамамі ветка метро не праходзіць. Зараз участак уздоўж праспекта Дзяржынскага ды і ўвесь Маскоўскі раён у цэлым развіваюцца імклівымі тэмпамі, таму жыллё ў гэтых межах карыстаецца вялікім попытам у мінчан. Многія ўспрымаюць такую куплю як перспектыўную інвестыцыю.

Раней на месцы стыльнага комплексу знаходзіўся прыватны сектар, але яго аблічча не адпавядала значнасці галоўнай заходняй магістралі горада. Усе абавязацельствы па адсяленні «Жылбудкамплект» узяў на сябе: гэтымі пытаннямі займаецца спецыяльны аддзел, дзейнасць якога накіравана на тое, каб задаволіць усе маёмасныя правы грамадзян. Ім прапанавалі альтэрнатыўныя варыянты альбо ў самім «Грушаўскім Пасадзе», альбо ў найбольш зручных для іх месцах па Мінску — у аснове работы ляжыць індывідуальны падыход.

Па даных на канец мінулага года ў жылым комплексе было пабудавана 69 413 квадратных метраў жылля: здадзены каля 700 кватэр, а значыць, малады раён папоўніўся амаль дзвюма тысячамі новых жыхароў. У будучыні комплекс вырасце дакладна яшчэ ўдвая. Цяпер ёсць магчымасць купіць кватэры ў «Грушаўскім Пасадзе» на стадыі будаўніцтва. Цана за квадратны метр пачынаецца ад 2200 рублёў.

Паколькі гэта жыллё камфорт-класа, метраж кватэр досыць вялікі. У «Грушаўскім Пасадзе» ад 42 да 93 квадратных метраў, у «Карамелі» — ад 45 да 88 квадратных метраў. Кватэру можна набыць адна-, двух- і трохпакаёвую. Аднак пры правільным занаванні яе можна разбіваць на большую колькасць зон.

Толькі індывідуальны падыход

Што ж выгадна вылучае жылыя комплексы, якія будуе «Жылбудкамплект»? Кампанія прынцыпова не прадае кватэры са свабоднай планіроўкай, затое прапануе на выбар некалькі варыянтаў дызайнерскіх рашэнняў па арганізацыі прасторы ў кватэры. Міжпакаёвыя перагародкі ўзводзяцца патрэбным чынам яшчэ на стадыі будаўніцтва, таму на выхадзе будучы жыхар атрымлівае планіроўку, у якой нічога не трэба мяняць, і тэхпашпарт, ужо ўзгоднены ў БРТІ: істотная эканомія і маральных, і часавых выдаткаў. Да таго ж праца «Жылбудкамплекта» славіцца высокай якасцю будаўніцтва і аддзелкі. Кліентам кампаніі не трэба непакоіцца аб разводцы электрыкі або атынкоўцы сцен — перад засяленнем у кватэры застаецца зрабіць толькі фінальнае аздабленне.

Але і пра тых, хто ад аднаго слова «рамонт» прыходзіць у жах, кампанія таксама паклапаціліся: для ўсіх кватэр распрацаваны тыпавы дызайн-праект у лёгкім скандынаўскім стылі. Яго можна дапрацаваць, пагутарыўшы з дызайнерамі і расказаўшы аб асабістых густах. Напрыклад, у межах прапанаваных матэрыялаў можна змяніць каляровую гаму — дзякуючы гэтаму выключаецца шаблонны падыход: ідэнтычных праектаў, як і шпалер у кветачку і непрывабнага лінолеуму, у комплексе сапраўды не будзе. Толькі стыль, рацыянальнасць і камфорт. Цяпер супрацоўнікі кампаніі думаюць пра развіццё гэтай тэмы. Плануюць прапаноўваць кватэры з цалкам гатовым рамонтам, мэбляй, аксэсуарамі і нават бытавой тэхнікай. Зноў жа, кожны праект будзе падладжвацца пад густ жыхароў.

Акрамя таго, жыллё камфорт-класа прадугледжвае і больш зручнае выкарыстанне агульных зон. Так, на кожным паверсе размяшчаецца не больш за чатыры-пяць кватэр, у пад'ездзах прадугледжаны чатыры ліфты: два грузавыя і два пасажырскія, у дамы праведзена оптавалакно. Жыхары таксама могуць выбраць варыянты шклення: звычайныя вокны або панарамныя. Балазе, з вокнаў адкрываецца надзвычайны від на адзін з цэнтральных праспектаў сталіцы.

Што датычыцца інфраструктуры, то ў Маскоўскім раёне яна добра развітая. Няма нястачы ні ў паліклініках, ні ў дзіцячых садках, ні ў школах. Акрамя метро, добра развітая і наземная транспартная сетка. А для аўтаўладальнікаў і ў «Грушаўскім Пасадзе», і ў «Карамелі» пабудуюць шматузроўневыя паркінгі. Дарэчы, пра «Карамель», у праекце на новы ўзровень значнасці выходзяць сямейныя каштоўнасці і хатняя ўтульнасць. Агульная прастора для жыльцоў — прасторная аб'яднаная кухня-гасцёўня, дзе вялікай сям'і можна збірацца за адным сталом і сустракаць гасцей — прадугледжана ў кожнай планіроўцы. Першая чарга будаўніцтва падыдзе ўжо ў канцы наступнага года. Усяго ж тут будуць пабудаваны два дамы на 14 пад'ездаў, падзеленыя адміністрацыйным будынкам — агульная колькасць кватэр каля 1000.

«Дарэчы, нават наведванне аддзела продажаў можа ператварыцца ў сапраўдную прыгоду, — расказвае начальнік аддзела маркетынгу Марына НАВІЦКАЯ. — Спачатку вам раскажуць пра магчымыя варыянты, пакажуць планіроўкі на малюнку, а таксама тое, як можа выглядаць гатовы інтэр'ер». А далей вас чакае віртуальнае падарожжа па будучым жыллі (не сыходзячы з месца!). Кліентам прапануюць прымерыць шлем віртуальнай рэальнасці і прагуляцца з дапамогай яго па дакладнай копіі рэальнай кватэры. Акрамя таго, разам са спецыялістам можна падняцца і ў гатовую кватэру з завершаным рамонтам. Толькі асцярожна: пабываўшы там, вы наўрад ці ўжо захочаце сыходзіць!

Дар'я КАСКО

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

*На правах рэкламы

УНП 290017687

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».