Вы тут

100 мільёнаў долараў


Менавіта на такую суму падпісаны пагадненні і кантракты на X Міжнародным інвестыцыйным форуме «Млын поспеху» ў Магілёве.


На фо­та (зле­ва на­пра­ва): Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Ру­мы­ніі Анд­рэй ГІН­КЕ­ВІЧ, гу­бер­на­тар Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Ула­дзі­мір ДА­МА­НЕЎ­СКІ, на­мес­нік стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Вік­тар НЕ­КРА­ШЭ­ВІЧ.

Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць з боку міжнароднай бізнес-супольнасці. На форум завітала 600 удзельнікаў, хоць чакалася каля 500. Ганаровымі гасцямі сталі 150 прадстаўнікоў 25 краін свету. Сярод тых, хто прыехаў упершыню, дэлегацыя з японскага горада Сіраісі на чале з мэрам Юіці Ямадам. Шырока былі прадстаўлены гарады і рэгіёны Расійскай Федэрацыі — Масква, Санкт-Пецярбург, Смаленск, Бранск і іншыя.

У рабоце форуму прымалі ўдзел міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі, пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецка, кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер, кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі Вольга Шчарбіна.

Падпісанню дагавораў, пратаколаў намераў і пагадненняў значна пасадзейнічала выстаўка інавацыйна-прамысловага патэнцыялу Магілёўскай вобласці, якая праводзілася на плошчах СК «Алімпіец». Свае дасягненні тут дэманстравала больш за 50 удзельнікаў.

— Упершыню ў рамках устаноўленых дыпламатычных пагадненняў падпісана пагадненне аб рэгіянальным супрацоўніцтве з Румыніяй, — падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ. — Прыемна адзначыць, што менавіта Магілёўская вобласць першая пачынае развіваць супрацоўніцтва на такім узроўні. І тыя сустрэчы, якія ў найбліжэйшы час пройдуць на румынскай тэрыторыі, а потым тут, дазволяць усталяваць больш цесныя камерцыйныя кантакты.

— Гэту падзею можна назваць прарыўной у развіцці беларуска-румынскага супрацоўніцтва, — пацвердзіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэй ГІНКЕВІЧ. — Упершыню ў гісторыі нашых зносін два вельмі буйныя, ключавыя румынскія рэгіёны прыехалі на Магілёўшчыну на чале са сваімі кіраўнікамі. У складзе дэлегацый таксама вельмі вядомыя бізнесмены. Патэнцыял супрацоўніцтва вельмі вялікі. Члены дэлегацыі азнаёміліся з экспанатамі на выстаўцы, правялі канкрэтныя перагаворы. Яны пажадалі наведаць канкрэтныя прадпрыемствы, каб працягнуць размову пра наладжванне супрацоўніцтва.

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч паведаміў, што форум дапамагае рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. Падпісаны пратакол намераў паміж Магілёўскім аблвыканкамам і таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Натуральная вада» аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве завода для разліву пітной і мінеральнай бутыляванай вады на тэрыторыі Чэрыкава. Група кампаній АRVІ бярэцца рэалізаваць маштабны праект па вытворчасці і перапрацоўцы мяса індычкі на клімавіцкай зямлі. У рамках праекта будзе створана больш за 100 працоўных месцаў і інвеставана каля 50 мільёнаў долараў.

Упершыню ў рамках форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання асоб, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці і фарміраванне яе інвестыцыйнага іміджу. Памятнай узнагароды ўдастоены старшыня Беларускай арганізацыі «Пародненыя гарады» Барыс Батура, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, генеральны консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Шанхаі (КНР) Валерый Мацэль і іншыя.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.