Вы тут

Асабісты кабінет абітурыента БДУ пачынае функцыянаваць 5 ліпеня


У маладых людзей, якія збіраюцца паступаць у Белдзяржуніверсітэт,  будзе магчымасць загадзя запоўніць і раздрукаваць заяву і электронную анкету, а таксама загрузіць сваю фатаграфію. Выкарыстанне асабістага кабінета скарачае час падачы і прыёму дакументаў. Абітурыент наўпрост звяртаецца ў сакратарыят прыёмнай камісіі абранага факультэта з гатовым пакетам, абыходзячы папярэднія этапых афармлення дакументаў.


Затым асабісты кабінет актывізуецца, і абітурыент на працягу прыёмнай кампаніі ў анлайн-рэжыме зможа адсочваць на сваім камп'ютарыры, планшэце або смартфоне інфармацыю аб бягучым прахадным бале на абраную спецыяльнасць.  Акрамя таго, уладальнікам асабістага кабінета прадастаўляецца свабодны і бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў прыёмнай камісіі і факультэтаў БДУ.  Для гэтага на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка БДУ з 11 ліпеня будзе даступная бесправадная Wi-Fi-сетка ABIT.

Стварыць асабісты кабінет на сайце БДУ можна тут.

Летась паслугамі дадзенага электроннага рэсурсу скарысталіся больш за 8 тысяч абітурыентаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».