Вы тут

У Брэсцкай вобласці трава гарыць падчас касавіцы


Звычайна паведамленні аб пажарах, якія справакавала гарэнне сухой травы, паступаюць ранняй вясной, як толькі сыходзіць снег. А каб трава гарэла ў чэрвені ў разгар касавіцы, такога і старажылы не памятаюць...


Паводле інфармацыі супрацоўніка Пружанскага райаддзела НС Вольгі ЛІПКО, толькі на мінулым тыдні ратавальнікі раёна тры разы выязджалі на тушэнне сухой травы. Агульная плошча ўзгаранняў склала 2,2 гектара. У вёсцы Шчарчова, напрыклад, трава загарэлася ад іскры. Трактар касіў траву, а камень, які трапіў у касілку, выбіў іскру. Гэтага хапіла, каб сухая трава загарэлася.

А праз дзень пажарных выклікалі ў вёску Каплі Ружанскага сельсавета. Як высветлілася, жыхары Івацэвіцкага раёна прыехалі ў бацькоўскі дом навесці парадак. Мужчына прыбраў двор, смецце разам з сухой травой склаў у кучу, потым прысеў на лаўку і закурыў. Запалку па інерцыі выкінуў, яна трапіла ў кучу. І літаральна за імгненні агонь стаў распаўсюджвацца па двары, лезці на суседнія сядзібы. Пажарна-выратавальны разлік прыехаў хутка, яго задачай стала не дапусціць узгарання дамоў, каля якіх бушаваў агонь.

У той жа дзень каля вёскі Несцяркі таксама загарэлася сухая трава. І ратавальнікам спатрэбілася больш за гадзіну, каб утаймаваць агонь. У гэтым выпадку віноўніка выявіць не атрымалася. Але ж відавочна, калі б людзі прытрымліваліся б правілаў бяспекі, гэтых пажараў не здарылася б.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Гарыць сухая трава

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.