Вы тут

Праслухоўванне на дзіцячае «Еўрабачанне» пройдзе 6 ліпеня


Арганізатары нацыянальнага адбору на міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2018» атрымалі ад ахвотных ужо каля 40 заявак (па стане на раніцу 29 чэрвеня). Аднак, як расказалі «Звяздзе» ў Белтэлерадыёкампаніі, традыцыйна большасць прэтэндэнтаў адпраўляе свае бандэролі ў апошнія дні прыёму, таму гэта лічба не канчатковая.


«Сярод анкет, якія мы ўжо атрымалі, ёсць як сольныя выканаўцы, так і калектывы, прычым многія ўдзельнікі спрабуюць свае сілы не першы раз, — зазначае кіраўнік прэс-службы медыяхолдынга Святлана Смалонская-Краскоўская. — Акрамя заявак, шэраг выканаўцаў і іх прадстаўнікоў звяртаецца па кансультацыі наконт тых ці іншых пунктаў конкурснага палажэння, і мы бачым, што актыўнасць патэнцыйных удзельнікаў даволі высокая, — разлічваем, што канчатковая колькасць заявак будзе не меншай, чым у папярэднія гады». Прыкладам, у 2017 і 2016 гадах да праслухоўвання былі дапушчаны па 45 удзельнікаў, у 2015-м — 41 артыст.

Жывое праслухоўванне сёлетніх кандыдатаў пройдзе ў самай вялікай студыі БТРК ужо 6 ліпеня. Па яго выніках прафесійнае журы вызначыць ад 7 да 10 удзельнікаў, якія працягнуць барацьбу за права прадставіць нашу краіну на дзіцячым «Еўрабачанні» і ў верасні выступяць у фінальным гала-канцэрце. Пераможца ж адбору будзе вызначаны сумесна ў ходзе галасавання журы і гледачоў.

Нагадаем, гаспадыняй дзіцячага «Еўрабачання-2018» другі раз выступіць Беларусь — міжнародны конкурс пройдзе 25 лістапада ў «Мінск-Арэне».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.