Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі Аўстрыі і Германіі


Пасля мітынгу-рэквіема, які прайшоў на тэрыторыі былога лагера смерці «Трасцянец», у Палацы Незалежнасці адбыліся двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі Аўстрыі і Германіі.


Падчас размовы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам беларускі лідар падкрэсліў, што яго краіна заўжды падтрымлівала нашу і адыграла значную ролю ў паляпшэнні адносін з Еўрасаюзам. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў хуткім часе адбудзецца сустрэча з кіраўніцтвам Аўстрыі ў Вене, зараз ідзе падрыхтоўка да яе. «Мы заўжды рады бачыць вас, кіраўніцтва Аўстрыі ў Беларусі», — запэўніў Прэзідэнт.

У нашых дзяржаў ёсць шмат агульнага, асабліва ў праектах у эканамічным плане. «Я думаю, што ў сувязі з вашым візітам у Беларусь, нашымі міжведамаснымі кантактамі мы здольныя пашырыць супрацоўніцтва паміж Аўстрыяй і Беларуссю», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Ваша краіна адыгрывае значную ролю ва ўмацаванні бяспекі Еўропы. І мне б вельмі хацелася, каб восенню бягучага года на Мінскай канферэнцыі па бяспецы ў нашым рэгіёне прысутнічалі вашы людзі, прадстаўнікі высокага ўзроўню», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, ён запрасіў узяць удзел у другіх Еўрапейскіх гульнях, што адбудуцца ў 2019 годзе, аўстрыйскіх спартсменаў, а Прэзідэнта Аўстрыі — паглядзець на спаборніцтвы.

У сваю чаргу Аляксандр Ван дэр Белен падзякаваў за дружалюбны прыём. Ён быў здзіўлены, наколькі такое месца смутку, як «Трасцянец», выпала да нядаўняга часу з агульнаеўрапейскай памяці. Менавіта для Аўстрыі значнасць гэтага мемарыяла вельмі высокая, падкрэсліў ён.

***

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, Федэральным прэзідэнтам Германіі, адзначыў, што яго візіт будзе мець станоўчы рэзананс. «Тым больш вы не першы раз у Мінску і ў гэтым палацы. Знакамітая «нармандская чацвёрка» — гэта ў тым ліку і ваша дзецішча. Было б няправільна не падзякаваць вам за той значны ўклад, які вы ўнеслі ў нармалізацыю адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Мы за гэта вельмі ўдзячныя. Мы гэта памятаем. Тым больш усё, што мы казалі тады з Ангелай Меркель, тое, пра што яна мне казала, мы са свайго боку рэалізавалі цалкам», — адзначыў беларускі лідар і папрасіў па магчымасці перадаць канцлеру Германіі прывітанне ад усяго беларускага народа.

Франк-Вальтэр Штайнмаер паабяцаў выканаць гэту просьбу. У самога Федэральнага прэзідэнта Германіі, як ён прызнаўся, пра нашу краіну — самыя лепшыя ўспаміны. Ён згадаў тыя гадзіны, якія правёў у Беларусі ў час, калі здарыўся «самы буйны крызіс на еўрапейскім кантыненце» (маецца на ўвазе канфлікт на Украіне, з нагоды якога збіралася ў Мінску «нармандская чацвёрка» ў 2015 годзе). Па яго словах, дакумент, які пасля доўгіх перагавораў быў распрацаваны, непарыўна звязаны з беларускай сталіцай. Ён спадзяецца, што сітуацыя на ўсходзе Украіны наладзіцца і бакі і надалей будуць прытрымлівацца мінскіх дамоўленасцяў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Памяць, агульная для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».