Вы тут

Сучасная лабараторыя ФабЛаб адкрыецца ў Белдзяржуніверсітэце


Функцыянаваць яна будзе на базе кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі і навукова-даследчай лабараторыі механіка-матэматычнага факультэта БДУ.


Лабараторыя аснашчана самым сучасным абсталяваннем: трыма 3D-прынтарамі (Flashforge Finder, Flashforge Dreamer, CreatBot DX Plus); 3D-сканарам EinScan Pro з паваротным сталом; лазерным гравёрам Raylogic 11G 530 Maxima і шэрагам дадатковых інструментаў з праграмным забеспячэннем для шліфавання, зборкі і іншых аперацый з вырабамі.

Прынтары забяспечаць працэс стварэння трохмерных аб'ектаў практычна любой геаметрычнай формы на аснове лічбавай мадэлі. 3D-сканаванне дазваляе здзейсніць аўтаматычны збор і аналіз дадзеных рэальнага аб'екта, яго формы, колеру і іншых характарыстык, з наступным пераўтварэннем у лічбавую трохмерную мадэль. Лазерны гравёр апрацоўвае гатовыя мадэлі і матэрыялы, наносіць складаныя малюнкі на розныя паверхні і паляпшае канструкцыі аб'ектаў.

Скарыстацца тэхнічнымі рэсурсамі лабараторыі змогуць усе жадаючыя студэнты, якія рэалізуюць прыкладныя праекты ў рамках выканання курсавых, дыпломных, навуковых работ, сумесных праграм з іншымі ВНУ, а таксама супрацоўнікі і выкладчыкі універсітэта, якія ўдзельнічаюць у Дзяржаўных праграмах навуковых і навукова-тэхнічных даследаванняў і маюць інавацыйныя ідэі, што могуць быць рэалізаваны з дапамогай новага абсталявання.

Дарэчы, на механіка-матэматычным факультэце выконваюцца буйныя фундаментальныя і прыкладныя навуковыя работы па геамеханіцы,  механіцы машын і механізмаў, біямеханіцы, што патрабуе актыўнага выкарыстання магчымасцяў па 3D-друку. Лабараторыя бясплатна адкрыта для ўсіх актыўных студэнтаў і выкладчыкаў, як прыродазнаўчанавуковых, так і гуманітарных спецыяльнасцяў.


Даведка:

Слова "фаблаб" паходзіць ад англійскага "fab lab" — "вытворчая лабараторыя". Фаблаб — гэта лабараторыя, якая дае магчымасць студэнтам вырабляць эскізныя і доследныя ўзоры інавацыйнай прадукцыі на сучасным абсталяванні з лічбавым праграмным кіраваннем. Першая ФабЛаб была адкрыта Нілам Гершэнфельдам у 1998 годзе ў Масачусацкім тэхналагічным інстытуце. Пазней ідэя пераўтварылася ў глабальную сетку лабараторый, якія працуюць на аснове агульных прынцыпаў, выкарыстоўваюць падобнае абсталяванне і тэхналогіі і абменьваюцца ідэямі і рэсурсамі. Іх колькасць падвойваецца кожныя паўтара года. Існуе мноства праектаў, народжаных у фаблабах, якія пераўтварыліся ў паспяховыя бізнес-кампаніі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.