Вы тут

Абслугоўваць ужо выдадзеныя доўгія крэдыты стане лягчэй


Зусім нядаўна ўступіла ў сілу новая інструкцыя Нацыянальнага банка аб парадку выдачы крэдытаў, якая ўводзіць новыя паняцці і нормы на крэдытным рынку.


Цалкам верагодна, што з уступленнем у сілу новай працэнтнай стаўкі рэгулятара, камерцыйныя банкі пойдуць на змякчэнне крэдытных прапаноў. Але, як правіла, банкі загадзя закладваюць у свае крэдытныя партфелі змяненне стаўкі Нацбанка. Таму малаверагодна, што зніжэнне ставак па новых крэдытах будзе настолькі значным, што прывядзе да выбуховага росту спажывецкага крэдытавання. А вось абслугоўванне ўжо выдадзеных крэдытаў, якія прывязаны да стаўкі рэфінансавання, будзе аблегчана. Асабліва гэта датычыцца доўгіх крэдытаў на набыццё аўтамабіляў і нерухомасці.

У цэлым можна казаць, што рашэнне Нацбанка абгрунтаванае, узважанае і своечасовае, лічыць фінансавы кансультант Teletrade Міхаіл Грачоў. Яно надасць дадатковы імпульс росту нацыянальнай эканомікі. Дапушчальна, што на наступным пасяджэнні рэгулятара ў верасні гэтага года мы ўбачым яшчэ адзін крок паніжэння працэнтнай стаўкі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.