Вы тут

Ваенна-гістарычны фестываль захопіць Мір 7-8 ліпеня


На два дні пасёлак Мір, што ў Карэліцкім раёне, і яго госці перанясуцца ў далёкі 1812 год, каб пабачыць бітву казацкай конніцы з войскамі Напалеона, пачаставацца смаўжамі па-бургундску, згуляць у штос, а магчыма, нават і паўдзельнічаць у казацкіх спаборніцтвах па валоданні шабляй.


У першы дзень гасцей свята запросяць у "Французскі дворык", дзе яны змогуць пачаставацца экзатычнымі стравамі, станцаваць кацільён ці згуляць у штос і бузеля. Для літаратурных аматараў адкрыецца салон Адама Міцкевіча, а ахвотнікам кіно ўначы пакажуць стужкі пра эпоху напалеонаўскіх войн. Кульмінацыяй жа 7ліпеня стане рэканструкцыя гарадскога бою "Мір-1812".  

Самая відовішчная і масавая падзея фестывалю — "Бітва пад Мірам", якую рэканструююць на другі дзень свята. Удзельнікі змагання — ваяры рускага і напалеонаўскага войскаў — разыграюць перад вачыма прысутных буйны кавалерыйскі бой. А Прыбугскія казакі сумесна з удзельнікамі аб’яднання "Казацкі Спас" і Праваслаўнага братэрства Ператварэння Гасподня Нясвіжскай добрапрыстойнасці залучаць гасцей свята да спартыўна-забаўляльных і духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Прадэманструюць экіпіроўку сучаснай беларускай арміі і прапануюць разабраць і сабраць макет аўтамата і кулямёта.

Двухдзённы фэст арганізоўваюць Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, МГА "Інтэлект. Інфармацыя. Прагрэс" і ВГГА "Мінскі пяхотны полк".


Праграма фестывалю:

7 ліпеня 2018 г.

Цэнтральная плошча г.п. Мір, Летні амфітэатр

З 14:00 пачнецца выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, запрацуюць гандлёвыя рады, атракцыёны, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі.

У 16:00 адкрыецца літаратурны салон "Адам Міцкевіч запрашае…" Для гасцей прагучаць вершы і ўрыўкі з паэм "Гражына" і "Пан Тадэвуш". У салоне можна будзе пабачыць кніжна-ілюстраваную выставу пра жыццё і творчасць паэта, а таксама пазнаёміцца з дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалаем Гайбай, аўтарам шматлікіх манаграфій пра жыццё беларускага класіка.

З 16:00 адчыніць свае дзверы "Французскі Дворык", наведвальнікам якога прапануюць паслухаць лекцыі, пачытаць газеты і часопісы, паіграць у шахматы, штос, бузеля і французскую латарэю і пачаставацца любімай стравай французаў "Смаўжы па-бургундску".

У 17:00 адбудзецца прэзентацыя французскай кухні.

У 17:30 выступіць народны лялечны тэатр "Батлейка" Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійнага тэхнічнага каледжа.

У 18:00 пройдзе майстар-клас па танцах эпохі Рамантызма.

Цэнтральная плошча г.п. Мір

З 19:00 да 20:00 адбудзецца рэканструкцыя гарадскога бою "Мір-1812" (кошт квітка — 5 рублёў).

З 20:30 да 22:00 выступіць калектыў старажытнай музыкі "Контрданс" з дзіцячай школы мастацтваў Баранавіч.

У 22:30 пачнецца паказ кінастужак пра эпоху Напалеонаўскіх войнаў.

8 ліпеня 2018 г.

Пляцоўка за "Мірум Град"

З 10:00 да 16:00 будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі Прыбугскіх казакаў, удзельнікаў аб’яднання "Казацкі Спас" і Праваслаўнага братэрства Ператварэння Гасподня Нясвіжскай добрапрыстойнасці.

Поле баталіі

З 12:00 да 12:30 пройдзе парад войскаў рускай і французскай армій.

У 13:00 пачнецца гадзінная рэканструкцыя бітвы "Мір-1812" (кошт квітка — 10 рублёў.

З 14:30 да 15:30 пройдуць спаборніцтвы Прыбугскіх казакаў і ўдзельнікаў аб’яднання "Казачы Спас" па майстэрству валодання шабляй.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.