Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


У Баранавічах абмеркавалі развіццё горада і раёна.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч у Баранавічах прыняў удзел у нарадзе па пытаннях рэалізацыі комплексных планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада і Баранавіцкага раёна да 2020 года.

Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў ад мясцовых улад прыняцця больш эфектыўных мер па выкананні комплексных планаў. Ён падкрэсліў, што праца, якая ажыццяўляецца ў рэгіёне, пакуль не прыносіць чаканых вынікаў. Прычыну спікер верхняй палаты бачыць у адсутнасці сістэмнай і комплекснай работы, эфектыўнасць якой павінна быць дакладна пралічана.

«План дзеля плана нікому не патрэбны. Гэта павінен быць сапраўды практычны дакумент для ўсёй вертыкалі мясцовай улады», — падкрэсліў ён.

Асаблівую ўвагу старшыня Савета Рэспублікі звярнуў на праблемныя пытанні апрацоўчай прамысловасці, будаўнічай індустрыі, падкрэсліў неабходнасць вытворчасці інавацыйнай прадукцыі. На асаблівым кантролі — эфектыўнасць работы арганізацый сельскай гаспадаркі. Асобна Міхаіл Мясніковіч спыніўся на бягучым стане спраў на ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне». У ліку пазначаных для аб'яднання прыярытэтаў — пашырэнне асартыменту і павелічэнне экспарту.


Парламент узнагародзіў кіраўніка Дзяржкамітэта па стандартызацыі.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна ўручыла Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктару Назаранку.

Старшыня Дзяржстандарта ўзнагароджаны Ганаровай граматай за заслугі ў развіцці заканадаўства і вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

«Мы ўдзячныя вам за сумесную працу і асобна за той уклад, які Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і вы асабіста ўносіце ва ўстойлівае развіццё. Праца камітэта і яго прапановы маюць вялікае значэнне», — падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

У сваю чаргу Віктар Назаранка падзякаваў за ўзнагароду, адзначыўшы, што гэта ацэнка працы ўсяго калектыву камітэта.


Тэлеканал «Беларусь 24» — галоўны інфармацыйны партнёр V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24», які штодня і кругласутачна расказвае ўсяму свету, чым жыве сучасная Беларусь, стаў галоўным інфармацыйным партнёрам V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў кастрычніку ў Магілёве.

У эфіры і на сайце тэлеканал паведаміць пра самыя цікавыя мерапрыемствы форуму і іх падрыхтоўку. Сёлета ўдзельнікаў і гасцей форуму чакае цікавая і насычаная праграма — дзелавая і забаўляльная. Гэта Савет дзелавога супрацоўніцтва, пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, секцыйныя пасяджэнні. Будуць арганізаваны Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, Маладзёжны форум, злёт студэнцкіх атрадаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, турнір па хакеі з шайбай спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, выстаўка-кірмаш рамёстваў.

Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва». Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.