Вы тут

Брэсцкае «Дынама» разграміла на сваім полі «Гарадзею»


У заключным матчы гэтага круга брэсцкае «Дынама» разграміла на сваім полі «Гарадзею» — 5:2.


А раней БАТЭ і салігорскі «Шахцёр» не змаглі вызначыць пераможцу — 0:0, «Слуцк» саступіў мінскаму «Дынама» — 0:1, а «Дняпро» прайграў «Тарпеда» (Мінск) — 1:2. «Смалявічы» аказаліся слабейшыя за «Нёман» — 0:1, «Мінск» саступіў «Гомелю» — 0:2, «Прамень» прайграў «Тарпеда-БелАЗ» — 1:3, а «Віцебск» на сваім полі быў мацнейшы за «Іслач» — 2:0. Турнірную табліцу па-ранейшаму ўзначальвае БАТЭ з 32 ачкамі, услед ідзе «Дынама» (Мінск) — 28, тройку замыкае «Віцебск» — 27.

Нагадаем, што сталі вядомыя сапернікі беларускіх клубаў у кваліфікацыі Лігі Еўропы. У першым раўндзе адбору да групавой стадыі турніру сталічнае «Дынама» згуляе з ірландскім «Дэры Сіці», а салігорскі «Шахцёр» — з «Конас Куэй Намадс» з Уэльса. Матчы першага кваліфікацыйнага раўнда адбудуцца 12 і 19 ліпеня. «Дынама» і «Шахцёр» стартуюць выязнымі паядынкамі. «Дынама-Брэст» у другім раўндзе кваліфікацыі згуляе з грэчаскім «Атрамітасам». Матчы пройдуць 26 ліпеня і 2 жніўня, першы — на полі брастаўчан. Раней стала вядома, што ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ ў другім крузе адбору згуляе з пераможцам супрацьстаяння паміж камандамі ХІК (Фінляндыя) — «Вікінгур» (Фарэры).

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Лідар застаецца ранейшым

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.