Вы тут

Лукашэнка даручыў вельмі сур'ёзна рыхтавацца да ўборачнай


Прэзідэнт Беларусі даручыў вельмі сур'ёзна рыхтавацца да ўборачнай з улікам страт ад засухі. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні ў дачыненні да кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.


Фота: sputnik.by

Кіраўнік дзяржавы ў тым ліку ўзгадніў прызначэнне новых старшынь Бялыніцкага і Круглянскага райвыканкамаў, даўшы высокую ацэнку патэнцыялу гэтых раёнаў, у першую чаргу з пункту гледжання сельскай гаспадаркі. "Глебы добрыя. Я паглядзеў увесь усход Беларусі за гэтыя выхадныя. Дай бог, каб па ўсёй краіне такое было. Гэта нават неяк мне настрой падняло. Таму што я быў у такім прыгнечаным стане пасля гэтай спёкі - я бачыў нават тут, у цэнтры, колькі шкоды на лёгкіх глебах прынесла засуха. Не кажучы ўжо пра асобныя рэгіёны Гомельскай, Брэсцкай абласцей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Але гэтыя дажджы трохі паправілі сітуацыю, а ў вас там наогул пасевы вельмі добрыя. Трэба сур'ёзна рыхтавацца, каб іх прыбраць. Таму што карміць будзеце ўсю краіну. Калі такое было, каб поўнач і паўночны ўсход забяспечвалі Беларусь. Ну і яшчэ поўнач Мінскай вобласці. Таму трэба звярнуць асаблівую ўвагу і падрыхтавацца да ўборкі", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы ў цэлым аб перспектывах развіцця аграрнай галіны, кіраўнік дзяржавы нагадаў, што адпаведныя пытанні абмяркоўваліся нядаўна на прыкладзе ствараемага холдынгу "Купалаўскае" ў Шклоўскім раёне. "Размаўлялі пра тое, што нам трэба ў перспектыве зрабіць, якія крокі зрабіць па рэфармаванні, заканчэнні мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Надышоў такі перыяд, калі трэба нешта рабіць новае ў сельскай гаспадарцы - паказаць прыклад, куды будзем рухацца", - адзначыў ён.

Прэзідэнт таксама яшчэ раз нагадаў пра важнасць пісьменнай працы з кадрамі, падтрымання вытворчай дысцыпліны. "Тым, хто хоча працаваць, трэба забяспечыць усё, каб яны маглі працаваць. Не трэба баяцца, што ў нас не хапае кадраў. Трэба арганізаваць гэтыя кадры. Калі раней трэба было 10 збожжаўборачных камбайнаў, то сёння адзін камбайн з добрым механізатарам заменіць гэтыя 10, а то і 12. Таму не трэба столькі і механізатараў, і даярак. Толькі трэба арганізаваць справу і мець добрых спецыялістаў", - лічыць беларускі лідар.

"Парадак і тэхналагічная дысцыпліна, як і вытворчая дысцыпліна наогул, - гэта пытанні нумар адзін. Стаўцеся вельмі жорстка да гэтых праблемаў. І не глядзіце па баках. Вы адказваеце за пэўную тэрыторыю. І там з вас спытаюць. У вас там няма ні прыватных, ні дзяржаўных прадпрыемстваў - у вас там ёсць кіраўнікі і людзі, якім трэба забяспечыць іх галоўныя правы - на працу, заробак, жыццё, ахову здароўя, адукацыю і гэтак далей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.