Вы тут

ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здаў 21 чалавек


Максімальны вынік — 100 балаў — на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове атрымаў 21 чалавек (летась было 32). А з нулявым вынікам на фініш прыйшлі 3 чалавекі.


Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый МІКСЮК, у цэлым тэсціраванне па беларускай мове абітурыенты напісалі лепш, чым летась — сярэдні бал склаў 35,92 (у мінулым годзе быў 34,25).

 Акрамя таго, зменшылася колькасць тых, хто не перасягнуў ніжняе парогавае значэнне на ЦТ. Менш за 10 балаў па беларускай мове ў гэтым годзе набралі 1 335 абітурыентаў, што склала 5,6% ад агульнай колькасці. У мінулым годзе іх было болей — 2 040 чалавек (7,5%).

Колькі сярод уладальнікаў стабальных вынікаў выпускнікоў бягучага года і ці ёсць сярод іх выпускнікі ўстаноў адукацыі, размешчаныя ў сельскай мясцовасці, Юрый Міксюк назваць пакуль не змог. Гэта інфармацыя стане прадметам аналізу крыху пазней, бо цэнтралізаванае тэсціраванне ў краіне яшчэ працягваецца, а, значыць, нагрузка на супрацоўнікаў інстытута проста шалёная.

Чакаецца, што вынікі ЦТ па рускай мове, а яно, нагадаем, было самым масавым, яго здавалі амаль 67 тысяч чалавек, стануць вядомыя 26 чэрвеня.

Інфармацыю аб выніках ЦТ можна атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў www.rikc.by. Таксама інстытут забяспечвае аператыўнае інфармаванне аб выніках ЦТ з дапамогай SMS-запытаў  на нумар 5050. Гэта платная паслуга, якая даступная абанентам усіх аператараў мабільнай сувязі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».