Вы тут

Пасажыры мелі магчымасць падпісацца на «Звязду»


Фестываль «Пошта і СМІ» стаў у Гродне традыцыйным і праводзіцца кожны квартал. Беларускія выданні з дапамогай работнікаў пошты атрымліваюць магчымасць напрамую кантактаваць з патэнцыйнымі падпісчыкамі, каб больш падрабязна расказаць чытачам аб сваіх часопісах і газетах.


Як правіла, месца для правядзення фестывалю выбіраецца ажыўленае. Мерапрыемствы ўжо праходзілі на галоўнай плошчы горада — Савецкай, непасрэдна каля абласнога паштамта, у новым мікрараёне Альшанка... На гэты раз фестываль раскінуў свае павільёны, што называецца, «на скрыжаванні дарог» — на тэрыторыі прывакзальнай плошчы каля аўтавакзала. І сапраўды, знайшлося нямала пасажыраў, якія мелі час перад пасадкай і скарысталі яго, каб пацікавіцца беларускімі выданнямі. «Звязда» таксама знайшла сваіх прыхільнікаў. У павільёне была прадстаўлена ўся выдавецкая дзейнасць — каля дзесяці газет і часопісаў Выдавецкага дома «Звязда». Кожны, хто аформіў падпіску, атрымаў прыемны сувенір. Сярод падарункаў — кубкі, майкі, бейсболкі, блакноты і нататнікі, магніты, календары і іншае. Ніхто з падпісчыкаў не застаўся без бонусу.

Нагадаем, што падпіска на «Звязду» працягваецца!

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: На скрыжаванні дарог

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?