Вы тут

Беларусь заўсёды была добрым транзiтным акном для ЕС


Беларусь заўсёды была добрым транзiтным акном для ЕС, але зваротнай сувязi пакуль не вiдаць.

Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з еўракамiсарам па еўрапейскай палiтыцы суседства i перагаворах аб пашырэннi Еўрапейскага саюза Ёханесам Ханам.


Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: нягледзячы на цяжкасцi, Беларусь нiколi не была перашкодай для прасоўвання Еўрасаюза на ўсход - у Расiю, Кiтай, Японiю. Беларусь заўсёды была добрым транзiтным акном для Еўрапейскага саюза, не было забарон з беларускага боку на перамяшчэнне тавараў, рабочай сiлы, капiталу, развiццё бiзнесу, дадаў ён.

"На жаль, спадар Хан, мы гэтага не бачым з боку Еўрапейскага саюза, - канстатаваў беларускi лiдар. - Я хачу, каб вы разумелi: мы будзем настойваць на тым, каб Еўрапейскi саюз сапраўды гэтак адкрываўся для нас, як мы адкрыты для вас".

На думку кiраўнiка дзяржавы, гэта галоўная праблема i галоўнае пытанне, таму што эканомiка, гандлёва-эканамiчныя адносiны, свабода ў шырокiм сэнсе слова, пра якую дбае Еўрасаюз, - гэта асноўныя прынцыпы, на якiх грунтуецца тая цi iншая дзяржава.

Прэзiдэнт таксама дадаў, што на цяперашнi момант беларускi бок рыхтуе дакументы партнёрства з ЕС, што павiнна быць асновай. "Не проста размовы пра дэмакратыю, свабоду слова, палiтзняволеных, адмену смяротнага пакарання - гэта само сабой, мы не здымаем гэта з парадку дня, мы смела i адкрыта пра гэта кажам, - нагадаў еўрапейскаму прадстаўнiку беларускi лiдар. - Але асновай з'яўляюцца нашы гандлёва-эканамiчныя, фiнансавыя адносiны. Калi мы будзем бачыць у адносiнах з Еўрапейскiм саюзам гэта, то можам смялей iсцi i на трансфармацыю, рэфармаванне нашага палiтычнага ладу".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калi нешта трансфармаваць, то ўсё разам - паступова i плаўна, не забываючы пра эканомiку i жыццi людзей, што i павiнна легчы ў аснову. У якасцi прыкладу падобнай палiтыкi Прэзiдэнт назваў "Усходняе партнёрства" - i няхай удзел Беларусi ў iм падабаецца не ўсiм, аднак беларускi бок строга прытрымлiваецца лiнii дамоўленасцяў. Чаму наша краiна iдзе на супрацоўнiцтва ў рамках "Усходняга партнёрства"? Таму што Беларусь прапануе канкрэтныя рэгiянальныя эканамiчныя праекты, патрэбныя як Еўрасаюзу, нашай краiне, так i ўсходнiм суседзям.

Акрамя таго, Прэзiдэнт падзякаваў еўракамiсару за ўдзел у палiтычным i эканамiчным развiццi Беларусi i адзначыў, што яго роля значная перш за ўсё таму, што асноўныя партнёры нашай краiны - ЕС i Расiя. На яго думку, тое, што ў нас працягваецца нармалiзацыя адносiн з ЕС, якiя, напэўна, ужо выйшлi на нейкi ўзровень стабiльнасцi, - гэта велiзарная заслуга Ёханеса Хана.

"Выбудоўваючы нашы адносiны з Еўрапейскiм саюзам - а гэта, мы нi ад кога не ўтойваем, наш найблiжэйшы сусед, а з суседзямi, паколькi яны ад бога, трэба сябраваць i выбудоўваць партнёрскiя адносiны, - выбудоўваючы гэтыя адносiны, мы нi ў якiм разе не спяшалiся, не абяцалi вам таго, што не можам зрабiць", - сказаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў сiлу трансфармацый, якiя адбываюцца у Беларусi i ЕС, бакi прыйшлi да высновы, што "нядобра нам глядзець адно на аднаго праз агароджу i жыць скоса гледзячы адно на аднаго". Кiраўнiк дзяржавы таксама нагадаў, што бакi вырашылi iсцi насустрач, аднаўляць сяброўскiя i партнёрскiя адносiны.

"Мы не прасiлiся ў Еўрасаюз, - падкрэслiў беларускi лiдар. - Напэўна, гэта абсурдна, нерэальна, але мы хацелi б, каб у нас з Еўрапейскiм саюзам былi такiя адносiны, якiм бы можа быць пазайздросцiлi нават члены ЕС. I калi Еўрапейскi саюз на гэта гатовы - мы свой шлях гатовыя прайсцi".

"Мы з вамi як вопытныя палiтыкi выдатна разумеем, што лепш апярэджваць нейкiя падзеi, лепш самiм аднаўляць i ўстанаўлiваць цесныя i добрыя адносiны. Горш, калi гэта адбываецца пад цiскам нейкiх абставiн, нейкiх падзей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму нам трэба мэтанакiравана, смела i адкрыта iсцi насустрач адно аднаму. Без цiску абставiн - вы разумееце, пра што iдзе гаворка".

Ёханес Хан адзначыў, што ён цалкам згодны з тым, што за апошнiя гады бакам удалося выбудаваць даверныя адносiны, паколькi толькi на такой аснове магчыма дасягнуць чагосьцi канкрэтнага ў iнтарэсах грамадзян.

"Маё бачанне - гэта стварэнне пояса дабрабыту ў рамках Еўрапейскага саюза i еўрапейскага партнёрства, - сказаў еўракамiсар. - Таму што менавiта гэта будзе служыць найлепшай гарантыяй для нашай бяспекi i стабiльнасцi".

На думку Ёханеса Хана, гэтага можна дасягнуць толькi пры паляпшэннi эканамiчнай сiтуацыi, паколькi развiццё эканомiкi заўсёды азначае i развiццё грамадства, i развiццё краiны. "Мы па-ранейшаму бачым, што iснуе значная рознiца памiж узроўнем эканомiкi ў ЕС i дзяржавах - суседзях Еўрасаюза - i гэта тое пытанне, якое мы хацелi б вырашыць. Такая рознiца - гэта нядобра, гэтым пытаннем сапраўды трэба займацца".

Дарэчы, мэта вiзiту Ёханеса Хана - удзел у дзясятай сесii нефармальнага дыялогу мiнiстраў замежных спраў i мiнiстраў па справах лiчбавых тэхналогiй краiн "Усходняга партнёрства". З боку Еўрасаюза ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел еўрапейскi камiсар па лiчбавай эканомiцы i лiчбавым грамадстве Марыя Габрыэль, а таксама намеснiк генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешнiх дзеянняў Жан-Крыстоф Бельяр. Праграмай знаходжання таксама запланаваны перагаворы Ёханеса Хана з мiнiстрам замежных спраў Беларусi Уладзiмiрам Макеем.

Еўрасаюз з'яўляецца другiм па значнасцi рынкам для беларускага экспарту. У студзенi - красавiку 2018 года беларускi экспарт у ЕС склаў $3,6 мiльярда, што на 66,6 % больш, чым за той жа перыяд мiнулага года. Iмпарт - $2,3 млрд - павялiчыўся на 22,6 %. Сальда - станоўчае ў памеры $1,3 млрд.

Уладзiслаў ЛУКАШЭВIЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Рух у абодвух напрамках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».