Вы тут

Выбух і пажар адбыўся ў цэху "ФанДАК", ёсць пацярпелыя


Увечары 21 чэрвеня ў Бабруйску, у адным з цэхаў ААТ «ФанДАК», адбыўся выбух, а потым і пажар. У выніку ёсць пацярпелыя, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.


Фота: sk.gov.by

Каля 19 гадзін у цэху выпуску ДСП адбыўся выбух, які пацягнуў ўзгаранне. На момант выбуху ў вытворчым памяшканні знаходзіліся работнікі. У выніку пацярпеў 23-гадовы рабочы. Ён з апёкамі дастаўлены ў бальніцу. Ад выбуховай хвалі пацярпелі дзве жанчыны, іх агледзелі медыцынскія работнікі, іх жыццю нічога не пагражае.

Бабруйскія следчыя шукаюць абставіны здарэння: трэба будзе ўсталяваць, ці не была парушаная тэхніка бяспекі або правілы эксплуатацыі абсталявання. Апытваюцца сведкі і відавочцы здарэння.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.