Вы тут

Лукашэнка: "Дынама" стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку


Абноўлены стадыён "Дынама" ў Мінску стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. Аб гэтым сёння на цырымоніі адкрыцця стадыёна заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.


"Абапіраючыся на традыцыі і вопыт, сёння мы пачынаем новы адлік жыцця вялікага культурна-спартыўнага цэнтра. Усімі рэстаўрацыйна-будаўнічымі работамі тут займаліся выключна беларускія спецыялісты. Выкарыстаўшы перадавыя тэхналогіі, яны беражліва захавалі гістарычную аснову, пры гэтым зрабілі яго сучасным і высокатэхналагічным. Сюды з гонарам можна запрашаць знакамітых спартсменаў з усяго свету, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Перакананы, стадыён абавязкова стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку. З гэтага часу на "Дынама" пастаянна будуць праходзіць самыя маштабныя і цікавыя мерапрыемствы".

Прэзідэнт Беларусі ад імя спартыўных балельшчыкаў, спартсменаў і ўсяго беларускага народа, выказаў словы ўдзячнасці за выдатны стадыён. "Крыху асабістае. Мне аднойчы пашчаслівілася гуляць на гэтым стадыёне. І я памятаю, ведаю, што яшчэ вельмі шмат, на шчасце, жывых легенд гэтага стадыёна. І прымаючы рашэнне аб яго адраджэнні, а фактычна - аб нараджэнні на гэтай базе новага фізкультурна-спартыўна-культурнага цэнтра, я думаў аб тых, хто гуляў на гэтым стадыёне, хто звязаў свой лёс з гэтым стадыёнам, хто жыў гэтым стадыёнам, хто хадзіў на гульні, матчы, спаборніцтвы і канцэрты на гэты стадыён. А іх яшчэ мільёны - ад нашых каментатараў-журналістаў да найвялікшых спартсменаў", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб гісторыі легендарнага стадыёна, дзе праходзілі і спаборніцтвы Алімпіяды-80. А ўжо ў 2019 годзе стадыён "Дынама" стане сэрцам II Еўрапейскіх гульняў. Тут пройдуць цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

"Спорт і алімпійскі рух служаць высокім і высакародным мэтам. Яны прызначаны аб'ядноўваць краіны і народы, умацоўваць волю і характар атлетаў, дарыць мару падрастаючаму пакаленню. Дык няхай жа і наш абноўлены стадыён будзе адным з сімвалаў гэтых цудоўных ідэалаў!", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.

"Наш народ чакае ад спартсменаў вялікіх дасягненняў. Ён мае права на гэтыя дасягненні. І вы, спартсмены, будзьце дастойны гэтага вялікага народа!", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.

Грамадства

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.