Вы тут

У Белтэлерадыёкампаніі адбыўся кастынг на ролю новых вядучых


Днямі ў Белтэлерадыёкампаніі адбыўся «жывы» прагляд кандыдатаў на ролю новых вядучых усіх тэлеканалаў медыяхолдынга.


Арганізатары кастынгу атрымалі ўжо больш як 220 заявак ад ахвотных, і гэта лічба працягвае расці. На адборы паспелі прагледзець 50 чалавек, чые анкеты найбольш зацікавілі прафесійнае журы. Сярод іх, дарэчы, аказаліся не толькі грамадзяне Беларусі, але і прадстаўнікі блізкага замежжа — Расіі і Літвы, а таксама не толькі пачаткоўцы, але і вопытныя журналісты з іншых каналаў, якія жадалі паспрабаваць сябе ў новых амплуа.

Усе прэтэндэнты атрымалі магчымасць праявіць сябе перад камерай: прадэманстраваць харызму, імправізацыю, выдатнае веданне беларускай і рускай моў, добрую дыкцыю, пачуццё гумару... Некаторым давялося пару хвілін працаваць у кадры з ужо вядомымі вядучымі. Колькі чалавек у выніку трапілі ў спецыяльную базу патэнцыйных вядучых, арганізатары не паведамілі, аднак запэўнілі, што канкрэтнай квоты не існуе, і некаторых удзельнікаў адбору ўжо ўзялі на заметку кіраўнікі тэлеканалаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прэс-службы БТРК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.