Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Адзінокі востраў»

СТБ, 30 чэрвеня

Што аб'ядноўвае знакамітага «Паганеля» Лембіта Ульфсака, нашу суайчынніцу Святлану Зелянкоўскую, салістку эстонскага музычнага гурта Vаnіllа Nіnjа Лену Куурмаа і шэраг іншых айчынных і замежных акцёраў? Сумесны беларуска-эстонска-латвійскі кінапраект пра адзіноту блізкіх людзей у вялікім горадзе.

Так, прафесар-літаратуразнаўца не можа знайсці паразумення са сваім сынам — машыністам цеплавоза, маленькая балерына, якая воляй лёсу апынулася ў інвалідным вазку, вінаваціць у сваім няшчасці маці, а двое сяброў і былых саслужыўцаў-маракоў шмат гадоў не могуць разбурыць заганны трохкутнік закаханасці ў адну і тую ж жанчыну... Усе яны заблыталіся ў няпростых стасунках, нібыта ў павуцінні, і каб выбрацца з яго, трэба пазбавіцца комплексу ахвяры, дараваць блізкім і сабе ранейшыя крыўды і пачаць проста жыць.


«Жанчыны»

АНТ, 30 чэрвеня

Меладрама 1966 года складаецца з трох сентыментальных навел пра няпросты лёс жанчын розных пакаленняў. Усе яны ў пасляваенны час пераехалі з вёскі ў горад у пошуках шчасця і ўладкаваліся працаваць на фабрыку мэблі, дзе іхнія лёсы і перапляліся. Кацярына марыць вырасціць і ўбачыць шчаслівым свайго адзінага сына, дзеля якога яна гатовая ахвяраваць нават асабістым шчасцем. Дуся імкнецца стаць як мага больш «гарадской» і знайсці вялікае каханне, якое ўсё не даецца ёй у рукі. А самая малодшая з жанчын, Алька, перадусім хоча стаць на ногі і забраць да сябе з вёскі дзіця...


«Каханне з акцэнтам»

«Беларусь 3», 1 ліпеня

Кінаальманах Рэзо Гішынеішвілі складаецца з пяці самастойных навел, аб'яднаных месцам дзеяння — Грузія, і асноўным пасылам — пра тое, што сапраўднае каханне не ведае ні межаў, ні нацыянальнасцяў, затое можа зрушыць горы.

Таму супрацоўніца вільнюскага тэлебачання Хельга едзе ў Тбілісі, каб знайсці свайго суджанага і бацьку патэнцыйнаму дзіцяці — а знаходзіць, як водзіцца, не выходзячы з гатэля. Маладая пара, якая хаваецца ад пераследу, нечакана трапляе ў Батумі на чужое залатое вяселле. А кухар, закаханы ў дзяўчыну-гіда, аднойчы паўтарае рамантычны ўчынак Пірасмані і прадае кватэру, каб набыць для дзяўчыны мільён руж — але той не аказваецца дома, бо яна вядзе чарговую экскурсію...

Загаловак у газеце: Паралельныя непрамыя

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.