Вы тут

У школу вяртаецца прафесійная падрыхтоўка


У 10-ых класах школ з’явяцца шэсць гадзін “Працоўнага навучання” на тыдні. Колькасць урокаў замежнай мовы ў гімназіях не зменшыцца. А  на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваецца  аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моў.


Міністэрства адукацыі зацвердзіла тыпавыя навучальныя планы на 2018/2019 навучальны год  для ўсіх відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з якімі можна азнаёміцца на партале ведамства ў раздзеле “Агульная сярэдняя адукацыя” / “Да пачатку 2018/2019 навучальнага года”.

У каментарыі да Пастановы міністэрства адзначаецца, што цяпер магчымасць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні будзе як у сярэдніх школах, так і ў гімназіях.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

У V-VII класах гімназій захавана колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне замежнай мовы (5 гадзін у тыдзень). У такім жа абёме вывучаць замежную мову можна ў V-VII класах базавых і сярэдніх школ.

У 8-м класе і гімназіі, і школы таксама могуць праводзіць 5 урокаў замежнай мовы. Акрамя таго, у 8-м класе навучэнцы і гімназій, і школ могуць вывучаць на павышаным узроўні і любы іншы прадмет або некалькі вучэбных прадметаў. Колькасць гадзін на іх вывучэнне будзе вызначаецца кіраўніком установы, зыходзячы з кадравага забеспячэння, стану вучэбна-матэрыяльнай базы, пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

Яшчэ адной адметнай асаблівасцю тыпавога вучэбнага плана на наступны навучальны год з'яўляецца ўвядзенне ў 10-м класе школ  прадмета “Працоўнае навучанне”. Раней вывучэнне гэтай дысцыпліны завяршалася ў 9-м класе. З 1 верасня ў рамках дадзенага вучэбнага прадмета дзесяцікласнікі будуць атрымліваць прафесійныя навыкі, асвойваючы адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у аб'ёме 6 гадзін у тыдзень.

У гімназіях і профільных класах у дзесяцікласнікаў “Працоўнага навучання” не будзе.

Рэалізацыя адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі  будзе ажыццяўляцца  ў рамках шостага школьнага дня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.