Вы тут

34 студэнцкія педагагічныя атрады створаны ў БДПУ


У іх склад увайшлі найлепшыя студэнты, якія маюць поспехі ў вучобе, з'яўляюцца лідарамі грамадскіх арганізацый, маюць вопыт педагагічнай дзейнасці. Усе яны навучаліся ў школе важацкага майстэрства.


— Для дзесяці педатрадаў ужо наступілі працоўныя будні. Студэнты задзейнічаны ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, спартыўна-аздараўленчых комплексах, цэнтрах рэабілітацыі, а таксама ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», — расказала начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДПУ Святлана МАЛІНОЎСКАЯ. — У прыватнасці, педагагічны атрад факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій «Ніка» працуе ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Брыганціна», «Імпульс» (Інстытута псіхалогіі) — у аздараўленчым комплексе «Ракета», «Шыпшына» — у аздараўленчым летніку «Барок» (філалагічны факультэт), «Беларусачка» — у пансіянаце «Зорны» (зводны атрад факультэта фізічнага выхавання і Інстытута псіхалогіі), «Ветразь» — у дзіцячых аздараўленчых лагерах «Спадарожнік» і «Палітэхнік».

Акрамя таго, у летні перыяд студэнты БДПУ будуць працаваць у складзе васьмі студэнцкіх сэрвісных атрадаў, сфарміраваных БРСМ Кастрычніцкага раёна сталіцы. Хлопцы і дзяўчаты будуць рыхтаваць інтэрнаты студэнцкага гарадка да новага навучальнага года.

Трынаццаць студэнцкіх атрадаў сфарміраваны Штабам працоўных спраў Белдзяржуніверсітэта. У гэтым месяцы да працы ўжо прыступілі сем педагагічных, два сельскагаспадарчыя і чатыры сэрвісныя. Запіс у студэнцкія атрады працягваецца ў суполцы Штаба працоўных спраў БДУ «УКантакце». Мяркуецца, што працоўны семестр працягнецца да пачатку верасня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Атрады — на любы густ, выбірай!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».