Бабруйская кандытарская фабрыка рыхтуецца прадставіць маладзёжную навінку — зефір гандлёвай маркі "Festini". Пра гэта паведамляецца на сайце канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Навінка — чарговы крок насустрач моладзі. Як паказваюць маркетынгавыя даследаванні, зефір — часты госць у прадуктовым кошыку жанчын ад 30 гадоў. А на прадпрыемстве захацелі, каб і студэнты, і школьнікі ацанілі густ паветраных і карысных для здароўя прысмакаў.
Зручная і стыльная ўпакоўка без праблем змесціцца ў заплечніку ці жаночай сумачцы. Прадугледжаны два віды ўпакоўкі па тры штукі (80 грамаў) і шэсць штук (160 грамаў). "Падкладка" навінкі з натуральнага шакаладу палепшыць працу мозгу і актывізуе разумовую дзейнасць, а фарбаў у знешні выгляд дадае "канфеці" з нонпарэллю.
Вішня, ажына, махіта, абляпіха, какос і кава з карыцай — гэта шэсць яркіх і трэндавых густаў, большая частка якіх упершыню прадстаўлена ў прадукцыі "Чырвонага харчавіка".
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота zefir.by
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.