Вы тут

У чацвер прыпячэ да 31 цяпла


У краіне ў маі — чэрвені адзначаецца недахоп ападкаў. У апошнія дні ў некаторых рэгіёнах краіны прайшлі дажджы і сітуацыя палепшылася. Але ёсць шэраг раёнаў, дзе за перыяд з першых чыслаў мая выпала ападкаў менш за 25 % ад нормы, у Жлобінскім, напрыклад, за паўтара месяца — толькі 10 %, паведамляюць у Белгідрамеце.


Не чакаецца добрых дажджоў і на гэтым тыдні. Заўтра асноўным надвор'еўтваральным фактарам у краіне будзе поле павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца ў асноўным без ападкаў. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, уначы па поўначы, днём у многіх раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўдзень будзе 20—26 цяпла, па поўдні — да плюс 28 градусаў. Самым цёплым днём тыдня стане чацвер. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—15 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 23 да плюс 29 градусаў, па поўдні — да 30—31 цяпла. А ў пятніцу да нас завітае халодны франтальны падзел, які будзе перамяшчацца праз нашу краіну на ўсход. Таму на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 17—19 градусаў. Днём будзе ад плюс 17 да плюс 23 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах — плюс 24—27 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Гарачыня і амаль без дажджоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?