У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры» да 9 ліпеня працуе выстава «Звычайны Чараўнік», прысвечаная 5-годдзю Тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла».
- Матэрыялы выстаўкі распавядаюць пра публічнае і прыватнае жыццё Генадзя Ігаравіча, раскрываюць «кухню» кампазітарскай працы і нагадваюць, колькі выдатных, усімі любімых музычных, тэатральных, мультыплікацыйных і кінагісторый паспеў стварыць «Звычайны Чараўнік», - кажуць арганізатары, - У экспазіцыі прадстаўлены клавіры і партытуры тэатральных спектакляў Генадзя Гладкова з аўтарскімі пазнакамі і аўтографамі, знакавыя творы кампазітара за розныя перыяды яго творчай дзейнасці, касцюмы і рэквізіт да спектакляў «Тэрыторыі мюзікла», фатаграфіі і рэліквіі, звязаныя з жыццём тэатра.
У 2018 годзе тэатру «Тэрыторыя мюзікла» споўнілася пяць гадоў. За час дзейнасці тэатра калектыў здолеў заваяваць сваю нішу, здабыць пастаяннага гледача і моцна асталявацца ў беларускай творчай прасторы.
Дар'я СПЕВАК
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.