Вы тут

Гістарычны музей адкрые выставу «Калі расцвітае бэз...»


22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрыецца персанальная выстава Тамары Дзянісавай «Калі расцвітае бэз ...». Мерапрыемства пачнецца ў 16.00 і будзе прысвечана Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


- На выставе будзе прадстаўлена больш як 40 работ, прысвечаных памяці подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівае месца ў сваіх працах аўтар адводзіць гераічнаму лёсу Брэсцкай крэпасці - такой, якой яна прыняла пачатак вайны, і які мы яе ведаем і паважаем сёння, - распавялі ў музеі.

У цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел прадстаўнікі міжнародных дыпламатычных місій, дзяржаўных органаў, кіраўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, старшыні творчых саюзаў і культурнай грамадскасці.

Тамара Дзянісава з 2000 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Аўтар працуе ў тэхніцы акварэльнага і станковага жывапісу, у жанрах пейзажу, нацюрморта, у рэлігійнай тэматыцы.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?