Вы тут

У 21 раёне Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў


На тэрыторыі вобласці ўсталявалася засушлівае надвор'е. У 21 раёне Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў. Дзе менавіта нельга гэта рабіць, можна даведацца на інтэрактыўнай карце на сайце МНС або ў мабільным дадатку "МНС Беларусі: дапамога побач".


Ратавальнікі нагадваюць, што Калі ўведзена забарона, то нельга наведваць лес наогул: ні збіраць ягады, ні заязджаць на машыне, ні праводзіць пікнікі, ні тым больш распальваць вогнішчы. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі або забароны на іх наведванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 25 базавых велічынь, калі не нанесена шкода, і ад 25 да 50 базавых велічынь, калі пашкоджаны або знішчаны лес.

Што рабіць, калі сталі сведкам ляснога пажару?

  • адразу ж патэлефануйце па тэлефоне МНС;
  • спяшайцеся пакінуць месца пажару: ідзіце насустрач ветру або перпендыкулярна кромцы пажару, па прасеках, дарогах, палянах, берагах ручаёў і рэк; памятаеце, што ў сухое надвор'е і пры ветры недагаркі галля, лісце, вуголле пераносяцца на дзясяткі метраў;
  • пры моцным задымленні, калі ў вас ёсць такая магчымасць, прыкрыйце рот і нос мокрай анучай
  • пры верхавых лясных пажарах, калі гараць кроны дрэў, сховішчам могуць служыць берагі вадаёмаў, буйныя паляны, ліставы лес без хвойніку;
  • не трэба шукаць прытулак на дарогах і прасеках, акружаных хваёвым лесам, асабліва маладняком з нізка апушчанымі кронамі, а таксама ў логах, парослых лесам.

Будзьце вельмі ўважлівыя і асцярожныя з агнём і пажаранебяспечнымі прадметамію Ваша бяспека і бяспека навакольнага асяроддзя ў вашых руках, нагадваюць у МНС.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».