Вы тут

У Гродне маці ледзь не забіла сына за тое, што прывёў дадому дзяўчыну


Здарэнне адбылося ў Гродне. Увечары суботы паміж роднымі людзьмі ўзнікла сварка.


Фота: siil.ru

Маці не спадабалася, што яе 28-гадовы сын прывёў у хату сваю дзяўчыну. На працягу некалькіх тыдняў яны жылі сумесна, аднак жанчыне не імпанавала прысутнасць у кватэры сужыцелькі сына. Гэтая тэма стала прычынай чарговага вячэрняга канфлікту. Маці нарэзала нажом каўбасу, адначасна нагаворчваючы на дзяўчыну сына, апошні эмацыйна абараняў сваю пасію. Тады маці развярнулася і нанесла свайму сыну нажом адзін удар у жывот.

Зараз пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі, у дачыненні да падазронай заведзена крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў".

uvd.grodno.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?