Вы тут

Тавараў – на 200 млрд долараў


Электронная камерцыя ў Кітаі стала новай сілай. 


Кітайскі даследчы цэнтр электроннай камерцыі апублікаваў «Даклад аб развіцці электроннага гандлю ў вёсках Кітая ў 2017 г.», у якім было сказана , што летась колькасць інтэрнэт-крам у вёсках дасягнула 9,856 млн, аб'ём рознічнага гандлю склаў 1,24 трлн юаняў (каля 200 млрд долараў), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Электронная камерцыя стала новай сілай у барацьбе з беднасцю. Згодна з дакладам, з 2016-м на платформе для рознічнага гандлю Alibaba было прададзена тавараў у памеры 29,2 млрд юаняў у 832 бедных паветах дзяржаўнага значэння. А на платформе JD.com было рэалізавана тавараў у памеры 15,3 млрд юаняў.  

Паводле статыстыкі, летась з дапамогай інтэрнэт-крам у вёсках колькасць працуючых жыхароў перавысіла 28 млн чалавек, і гэтая колькасць упэўнена расце. Як мяркуецца, у 2018 г. аб'ём рознічнага гандлю ў вёсках перавысіць за 1,6 трлн юаняў і вырасце на больш чым 35%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».