Вы тут

Месі не забіў ісландцам пенальці


Субота на чэмпіянаце свету ў Расіі пачалася процістаяннем зборных Францыі і Аўстраліі ў групе С, і матч атрымаўся адметным. Не, перамогу тут атрымалі, як мае быць, фаварыты групы, французы, але з невялікай перавагай – 2:1.


А вызначыўся ён тым, што абодвы галы еўрапейцаў адбыліся пасля прагляду суддзёй відэпаўтораў спрэчных момантаў гульні. Пасля першага з іх, прагляду парушэння на Антуане Грызмане, быў прызначаны пенальці ў вароты каманды Аўстраліі, які ўпэўнена рэалізаваў сам “пацярпелы“. А пасля другога быў менавіта залічаны гол французаў, калі пасля ўдару Поля Пагба мяч адскочыў ад штангі ў поле. Але відэпадказка прадэманстравала, што мяч перасёк лінію варот. Паміж гэтымі мячамі голам адзначыўся, прычым таксама з пенальці, але ўжо “звычайнага”, аўстраліец Міле Едзінак.

У другім матчы групы С каманда Даніі з мінімальным лікам 1:0 адолела зборную Перу. Але адметнасць гэтай гульні такая ж, як і першай у групе – таксама пенальці пасля відэпаўтора. Назначаны ён быў на 44-й хвіліне ў вароты датчан, і перуанец Крышціян Куэва ударам з 11 метраў перадаў прывітанне сваім фанатам на трыбунах, толькі не забітым голам, а накіраваным у на месцы балельшчыкаў ударам. Лацінаамерыканцы кантраліравалі гульню, шмат атакавалі, але не выкарыстоўвалі свае моманты, ці ім вельмі не шанцавала. У выніку Юсуф Поульсен (які, дарэчы “прывёз” пенальці ў свае вароты), вынікова сбегаў у контратаку і прынёс сваёй зборнай тры ачкі.

У групе D першым ішло процістаянне каманд Аргенціны і Ісландыі, і зноў адбылася сенсацыя. Не, каманда Месі не ўступіла баявым ісландцам, але і не выйграла – нічыя 1:1. Але сенсацыя зусім не ў тым – Ліанель Месі на 64-й хвіліне не забіў з 11-метровай адметкі – яго ўдар парыраваў галкіпер Ханес Халдарсан! Да гэтага каманды хуценька абмяняліся галамі – на 19-й і 23-й хвілінах адпаведна забівалі Серхіа Агуэра і Альврэд Фінбагасан. Як бачна, з-за незабітага пенальці Аргенціна можна сказаць, што пазбавілася перамогі, хаця ўпартасць і баявітасць ісландцаў вядома многім, яны маглі і адыграцца. Ну, а зорны аргенцінец не забіў ўжо 4 з 7 апошніх пенальці ў матчах за свае зборную і клуб.

У другім матчы групы D зборная Харватыі ўпэўнена абыграла каманду Нігерыі – 2:0. Марыа Манджукіч дапамог забіць аўтагол нігерыйцу Этэба, а Лука Модрыч вызначыўся з пенальці.

Іван КУПАРВАС

Фота rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».