Вы тут

Тадэвушу Касцюшку прысвячаецца


Сёння ў Вілейцы ў былым памяшканні мясцовай друкарні па вуліцы Вадап'янава, 35 адкрыецца музейная экспазіцыя, якая прысвечана Тадэвушу Касцюшку.


Знакавае імя ў гісторыі Беларусі і суседніх краін, у гісторыі ЗША асэнсоўваецца найперш праз матэрыялы калекцыі лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава. Вядомы ў краіне і за яе межамі філакартыст сабраў багатую калекцыю старых паштовак, праз якія і раскрывае вобраз знакамітага суайчынніка. Дарэчы, Уладзімір Ліхадзедаў прысвяціў Тадэвушу Касцюшку адну са сваіх кніг, выдадзеную ў аўтарскай серыі «У пошуках страчанага».

Новая экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў. Першы — «Жыццёвы шлях і ўшанаванне памяці Тадэвуша Касцюшкі». У ім — старыя паштоўкі, друкаваныя матэрыялы і іншыя артэфакты з сярэдзіны XІX — пачатку XX стагоддзя. Другі раздзел — спроба ўзнавіць інтэр'ер пакоя военачальніка, у якім ён жыў у час знаходжання ў ЗША, у Філадэльфіі.

Акрамя таго, у прыватным музеі, які сёння нагадвае дзейную майстэрню, прадстаўлена выстаўка друкарскага абсталявання XVІ—XX стагоддзяў. Ахвотныя змогуць уласнаручна вырабіць ліст паперы па старадаўняй тэхналогіі. А пасля надрукаваць на ім першы ліст Бібліі Францыска Скарыны.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.