Вы тут

Пра ўтрыманцаў можна будзе паведаміць анлайн


З 1 верасня ўводзіцца новая паслуга — перадача даных для фарміравання базы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Яна будзе даступная на Адзіным партале электронных паслуг.


Скарыстацца ёй змогуць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі. Для гэтага трэба зарэгістравацца на партале, атрымаць сертыфікат адкрытага ключа і заключыць дагавор. Паслуга бясплатная. Нагадаем, што база даных не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян будзе сфарміравана да 1 снежня. Яна ўключыць такую інфармацыю пра чалавека, як яго прозвішча, імя і імя па бацьку, пол, грамадзянства, ідэнтыфікацыйны нумар, від, серыя і нумар пашпарта, рэгістрацыя па месцы жыхарства.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».