Вы тут

Купальская песня


Сяргей Грахоўскі (1913—2002) — выдатны беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Аўтар шэрагу зборнікаў паэзіі. Заслужаны работнік культуры Беларусі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа.

Сяргей Грахоўскі ў сталінскія часы быў незаконна арыштаваны за «антысавецкую дзейнасць» і высланы. Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, якія давялося спазнаць, ён да канца заставаўся тонкім лірычным паэтам... Сёлета мы адзначаем 105-ю гадавіну з дня нараджэння любімага народам песняра.


Куплет 1:

Вербы вячыстыя ў Вячы

Белыя ручкі купалі,

З песняй тужлівай і плачам

Тлела кастрамі Купалле.

Некалькі ў прыцемках шэрых

І на туманным світанку

Моўчкі выходзіў на бераг

Хлопчык зажураны Янка.

Прыпеў:

Ціхая рэчка

Бегла вякамі.

Песня як свечка,

Плыла за вянкамі.

Куплет 2:

Не варажыў, а прарочыў.

Верыў і клікаў з запалам.

Тою купальскаю ноччу

Хлопчык зрабіўся Купалам.

Новае вырасла голле,

Новыя леглі асновы,

Ды не замоўкнуць ніколі

Ў свеце Купалавы словы.

Яўген КСЯНЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.