Вы тут

Беларусь прымае чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат


Сёння ў сталічным Палацы спорту стартуе міжнародны турнір па баскетболе памяці заслужанага трэнера СССР Сямёна Халіпскага. З 15 да 17 чэрвеня зборная Беларусі (дзяўчаты U-17) сустрэнецца з саперніцамі з Чэхіі, Эстоніі і Кітая. З 21 да 29 ліпеня наша краіна таксама прыме чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў.


Традыцыйна міжнародны турнір памяці Сямёна Халіпскага праводзіўся сярод нацыянальных камандаў, але сёлета спаборніцтвы праходзяць сярод юніёрак, якія змогуць такім чынам лепш падрыхтавацца да чэмпіянату свету. Чакаецца, што беларускам будуць супрацьстаяць моцныя саперніцы, што будзе добра для каманды.

Як адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, вырашаны практычна ўсе пытанні, звязаныя з харчаваннем, размяшчэннем камандаў, суддзяў, афіцыйных прадстаўнікоў FІBА і гледачоў. «Цяпер адпрацоўваюцца апошнія нюансы, звязаныя з правядзеннем такога прадстаўнічага форуму», — заявіў кіраўнік БФБ. Акрамя таго, паводле яго слоў, турнір памяці Сямёна Халіпскага ў Мінску стане тэстам перад чэмпіянатам свету: гэта магчымасць на практыцы адпрацаваць усе тэхнічныя, транспартныя, медыцынскія і іншыя элементы.

Пасля мінскага турніру беларуская каманда пад кіраўніцтвам Вікторыі Дацун адправіцца на спаборніцтвы ў Францыю, пасля чаго правядзе некалькі кантрольных сустрэч з аднагодкамі з Літвы і Латвіі, а непасрэдна перад пачаткам чэмпіянату свету намечаны спарынг са зборнай Новай Зеландыі. На сусветным першынстве нашы дзяўчаты выступяць у групе А. Іх саперніцамі стануць каманды Францыі, Японіі і Калумбіі.

Учора таксама быў прэзентаваны афіцыйны талісман чэмпіянату свету па баскетболе (U-17) — бусляня.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.