Вы тут

Што новага з'явіцца ў Жодзіне да юбілею


З кожным годам Жодзіна прыгажэе — гэта факт, які не аспрэчыш. Тут з'явілася шмат мясцін і аб'ектаў, якія сталі ўжо візітнай карткай, зрабілі горад адметным і пазнавальным. Сёлета 3 ліпеня Жодзіна адзначыць свой 55-гадовы юбілей не толькі значнымі мерапрыемствамі, але і новымі праектамі.


Фа­са­ды да­моў  ра­ду­юць во­ка  роз­на­ка­ля­ро­вы­мі па­но.

Сярод іх стварэнне алеі крэатыўных лавак на праспекце Леніна, дзе свае тэматычныя кампазіцыі ўстановяць прадпрыемствы і арганізацыі горада. Напярэдадні свята вуліцы населенага пункта ўпрыгожаць тысячы руж, а балконы кватэр — дэкаратыўныя кветкі. Кожнае прадпрыемства і арганізацыя створаць сваю тэматычную клумбу.

Але, бадай, найбольшыя змены закранулі гарадскі парк культуры і адпачынку. Тут вядуцца маштабныя работы па добраўпарадкаванні, рэканструкцыі і будаўніцтве новых аб'ектаў.

Адразу кідаецца ў вочы шахматная пляцоўка, дзе будуць устаноўлены адпаведна ў рост чалавека шахматныя фігуры. Тут мы сустрэлі жыхара горада Яўгена Марцава з дачушкамі Ангелінай і Сафіяй.

— Сын Захар застаўся дома, — кажа шматдзетны бацька. — Мы часта з малымі гуляем у парку і бачым, як хутка ён мяняецца да лепшага. Нельга нават параўноўваць з тым, што было раней.

— Парк будзе раздзелены на зоны, дзе людзі любога ўзросту змогуць адпачыць з улікам сваіх інтарэсаў, густаў, прыхільнасцяў. У прыватнасці, дзіцячую пляцоўку з рамантычнай назвай «Акваторыя» аформяць у марской тэматыцы. Тут літаральна на вачах вырастае сапраўдная каравела, на якой прадугледжваецца штурвал, лесвіцы, масток, палуба, разнастайныя падвясныя ўстройствы для забаў малых. Вакол уладкуюць гумовае пакрыццё сіняга колеру. А ў асобным кутку парку плануецца яшчэ і вялікі карабель для дзяцей сярэдняга ўзросту.

Спартыўна-гульнявы комплекс уключыць у сябе пляцоўкі: пляжнага валейбола, стрытбола, трэнажорную — у тым ліку для дзяцей і дарослых, людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

У турыстычнай зоне з'явяцца вяровачны гарадок, скаладром, скейт-парк. «Мы працуем з Федэрацыяй скейтбардыстаў, каб ён цалкам адпавядаў усім нарматыўным патрабаванням для правядзення спаборніцтваў рознага ўзроўню», — кажа старшыня гарсавета Наталля Сушко.

Непадалёку ад лядовай пляцоўкі будзе ўладкавана экалагічная зона. Тут прадугледжаны два штучныя вадаёмы, злучаныя паміж сабой мастком з прыгожай ратондай. Сюды змогуць прыйсці закаханыя, маладажоны, маці з малымі, сталыя людзі... Пасядзець, палюбавацца воднай паверхняй, паслухаць плёскат вады.

У перспектыве ўпрыгожыць парк і музычна-светлавы фантан. Гэтую ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва Беларускага аўтамабільнага завода. «Сёлета рыхтуецца праект, а ў наступным годзе спадзяёмся агульнымі намаганнямі яго рэалізаваць»,— канстатуе Наталля Міхайлаўна.

Асноўныя работы плануецца выканаць да 3 ліпеня. На ўладкаванне парку пойдуць грошы ад суботнікаў. Грамадскасць таксама падключана да маштабных спраў. У фінансаванні прымаюць удзел прадпрымальнікі, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада.

Дадам, што ў горадзе працягваюць добраўпарадкоўваць двары, фарбаваць фасады дамоў, укладваць тратуарную плітку, асфальтаваць вуліцы. Акрамя таго, капітальным рамонтам ахоплены тры вялікія дваровыя тэрыторыі. Мы пабывалі ў адной з іх.

— Тут усе пытанні вырашаюць у комплексе: уладкоўваюцца ўваходныя групы, тратуары, стаянкі аўтатранспарту, дзіцячыя пляцоўкі з гумавым пакрыццём. Прычым месцы для забаў малых будуць знаходзіцца далей ад паркоўкі машын. Прадугледжана таксама вулічнае асвятленне і асфальтаванне, — расказаў намеснік старшыні райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і будаўніцтве Аляксандр Шыла.

Вядома, ажыццявіць усе грандыёзныя планы і задумы адначасова немагчыма. Для гэтага неабходны вялікія фінансавыя і матэрыяльныя ўкладанні. Работы па добраўпарадкаванні будуць працягвацца і пасля таго, як горад адсвяткуе юбілей.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фо­та Ана­то­ля БА­СА­ВА

Загаловак у газеце: Тысячы руж і не толькі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».