Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вашы жаданні і задумы будуць выконвацца ў той меры, у якой яны шчырыя і не супярэчаць інтарэсам іншых людзей. Не варта адмаўляць свае прамашкі, паспрабуйце своечасова выпраўляць дапушчаныя памылкі. Змяніце гнеў на міласць і больш канструктыўна падыдзіце да вырашэння праблем. Пажадана не слухаць плётак і пагалосак, старайцеся не трапляцца на гэтую вуду, а кіравацца ўласнымі маральнымі прынцыпамі. Прыцішце свой спрыт на выхадныя. Вам больш падыдзе пасіўны адпачынак.


ЦЯЛЕЦ. Пачатак тыдня лепш прысвяціць зносінам з прыемнымі людзьмі. Схадзіце ў госці да бацькоў, арганізуйце пікнік з сябрамі. Будзьце больш сабранымі і зможаце паспець зрабіць многае, практычна не адчуваючы стомы. У чацвер можа паступіць важная дзелавая прапанова, не адмаўляйцеся ад яе, гэта можа адкрыць перад вамі цікавыя перспектывы і паўплывае на ход падзей.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні можа падвысіцца ваша сацыяльная актыўнасць, з'явіцца магчымасць кіраваць сітуацыяй, якая склалася, уплываць на будучыя падзеі. У панядзелак будзе магчымасць зладзіць вечарыну для сяброў і добра павесяліцца. У чацвер пастарайцеся слухаць навакольных і разумець іх патрэбы. У нядзелю пажадана знаходзіцца з самымі блізкімі, займайцеся сям'ёй, удзяліце ўвагу дзецям.

РАК. Творчая праца будзе станоўча ўплываць на настрой. Паспрабуйце перамагчы вострае жаданне ўвязацца ў авантуру, калі яно з'явіцца. Прыслухайцеся да парад блізкіх людзей, яны дапамогуць вырашыць нават тупіковыя, на першы погляд, пытанні. Смела будуйце і рэалізуйце планы. Не выпускайце шанц, выкарыстоўвайце спрыяльны для вас час. Не плануйце сустрэч на выхадныя, будзе значна больш карысна выспацца і адпачыць.

ЛЕЎ. У панядзелак не адмаўляйцеся ад дапамогі сяброў, але ў той жа час не імкніцеся перадаць усю адказнасць іншым. У прафесійнай сферы паспрабуйце не фарсіраваць падзеі. Зараз неабходныя не толькі шчырасць і мэтанакіраванасць, але і цярпенне, і дыпламатыя. У сям'і магчымыя рознагалоссі і ўзаемныя прэтэнзіі. Паспрабуйце пазбягаць сварак, проста забудзьцеся на час аб спрэчных пытаннях. Дарэчы, у суботу можаце знайсці новага сябра.

ДЗЕВА. Інтуіцыя — ваш верны і надзейны сябар на гэтым тыдні. Варта навучыцца ёй давяраць, па меншай меры — на гэты перыяд. Цалкам магчымы ваш дзейны ўдзел у якіх-небудзь інтэлектуальных праектах. Аднак не варта працаваць занадта шмат, вашу службовую стараннасць не ацэняць. Не спрабуйце рабіць дзесяць спраў адначасова. У чацвер можа здацца, што адчуваеце зацішша перад бурай. Цалкам верагодна, што так яно і ёсць, назапашвайце сілы і супакойцеся, каб лягчэй было трымаць сябе ў руках, калі яна прыйдзе.

ШАЛІ. Першая палова тыдня будзе насычана падзеямі, дзелавымі і асабістымі сустрэчамі. Серада — добры дзень для вырашэння набалелых пытанняў, чакаецца атрыманне канфідэнцыяльнай інфармацыі. У чацвер вашы планы з вялікай верагоднасцю будуць парушаныя, можна іх і не будаваць. Пятніца — спрыяльны час для вырашэння сямейных праблем. У суботу паспрабуйце адмовіцца ад работы, будзе складана засяродзіцца. У зносінах з блізкімі людзьмі пастарайцеся пазбягаць іранічных каментарыяў.

СКАРПІЁН. Тыдзень будзе напоўнены разнастайнымі прыемнымі падзеямі. Вашы творчыя і дзелавыя праекты прынясуць прыбытак. Здолееце праявіць свае таленты, што дазволіць хутка і эфектыўна выканаць любое заданне начальства. Спрыяльны час для важных перагавораў, магчымыя замежныя камандзіроўкі.

СТРАЛЕЦ. Першая палова тыдня можа выклікаць расчараванне. Пакуль іншыя адпачываюць, вам давядзецца працаваць. Аднак вы будзеце павольна, але паслядоўна прасоўвацца да вызначаных мэт. У чацвер вас чакаюць прыемныя сюрпрызы. Пятніца спрыяльная для паездак, перагавораў, абмеркавання спраў з калегамі, пачатку новых праектаў.

КАЗЯРОГ. Можаце стаць генератарам новых ідэй, але не варта выхваляцца сваімі поспехамі, ёсць небяспека выклікаць зайздрасць навакольных. Паспрабуйце стварыць для сябе аптымальна зручны рэжым працы, які дазваляе эканомна выкарыстоўваць час і сілы. У панядзелак лепш не пачынаць новых спраў, а ў чацвер варта падумаць не толькі пра працу, але і пра асабістае жыццё. Адна з важных задач у пятніцу — захаваць пачуццё ўласнай годнасці. Паспрабуйце трымаць свае эмоцыі пад кантролем. Выхадныя добра было б правесці на прыродзе.

ВАДАЛІЎ. Наступае добры час для рэалізацыі буйных праектаў, таму спатрэбяцца такія якасці, як ініцыятыўнасць і рашучасць. У аўторак з'явіцца магчымасць выхаду на больш высокі прафесійны ўзровень з добрымі кар'ернымі перспектывамі. У чацвер не варта прызначаць важныя сустрэчы, бо, нягледзячы на ўсе намаганні, вы абавязкова спозніцеся. У выхадныя праявіце больш мяккасці і клопату ў адносінах да блізкіх людзей.

РЫБЫ. У новых пачынаннях атрымаеце разуменне і адабрэнне ад начальства. Гэты тыдзень абяцае быць плённы, але спакойны. Не бойцеся перашкод, якія будуць узнікаць на шляху, яны цалкам пераадольныя. У сераду вас могуць парадаваць весткі здалёку. У пятніцу паспрабуйце знайсці час для зносін са сваякамі. Нечаканы поспех у прафесійнай галіне абяцае другая палова тыдня. Можаце атрымаць прывабныя дзелавыя прапановы. Важна своечасова адрэагаваць і старанна ўсё пралічыць.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.