Вы тут

Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Расіі пачнецца з 2019 года


Урад РФ прапануе паэтапна павысіць пенсійны ўзрост да 65 гадоў для мужчын і 63 гадоў для жанчын, пераходны перыяд пачнецца у 2019 годзе і будзе доўжыцца да 2028 года для мужчын і аж да 2034 года для жанчын. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні Кабінета міністраў, дзе разглядаецца адпаведны законапраект.


"Прапануецца ўвесці досыць працяглы пераходны перыяд - пачаць яго прапануецца з 2019 года, каб пакрокава дасягнуць выхаду на пенсію ў 65 гадоў для мужчын у 2028 годзе і ў 63 гады для жанчын у 2034 годзе", - сказаў Мядзведзеў, кажучы пра плануемае павышэнне пенсійнага ўзросту . Паводле яго слоў, "гэта дазволіць нам накіраваць дадатковыя сродкі на павелічэнне пенсій больш за ўзровень інфляцыі".

Ён запэўніў, што "змяненні будуць плаўнымі, павышэнне пройдзе паступова". Прэм'ер-міністр Расіі запэўніў, што цяперашніх пенсіянераў ніяк не закране павышэнне пенсійнага ўзросту, а пенсіі штогод будуць расці прыкладна на 1 тыс. рублёў у год. 

ТАСС

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.