Вы тут

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы прайшло ў Маскве


Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы прайшло ўчора ў Маскве. Парадак дня ўключаў 14 пытанняў з акцэнтам на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін. «Наша агульная задача — знайсці ўзаемавыгадны кампраміс для забеспячэння справядлівасці і роўнай канкурэнцыі», — адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.


У полі зроку застаюцца пастаўкі на расійскі рынак беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама ўдзел нашых прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю і зборкай тэхнікі ў Расіі, у дзяржзакупках і праграмах субсідзіравання.

— Замацаваны ў 2017 годзе пазітыўны трэнд да аднаўлення эканамічнага росту ў нашых краінах знайшоў адлюстраванне ў выніках двухбаковага гандлю. За мінулы год узаемны тавараабарот павялічыўся на 23,5 % і склаў $32,4 млрд. Прычым узаемны тавараабарот больш чым на 80 % забяспечаны плацяжамі ў нацыянальных валютах, перш за ўсё, у расійскім рублі. Добра было б, калі б увесь узаемны тавараабарот і ў галіне цэнаўтварэння фарміраваўся выключна ў нацыянальных валютах — беларускіх і расійскіх рублях, — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Па словах беларускага прэм'ер-міністра, стратэгічнай задачай можа быць выхад на ўзровень тавараабароту ў $40 млрд, які некалькі гадоў таму быў дасягнуты. Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў звярнуў увагу, што пазітыўную тэндэнцыю дзяржавы не губляюць: за чатыры месяцы гэтага года рост тавараабароту склаў 17 %. Пры гэтым прэм'ер-міністр Расіі канстатаваў: «Ёсць і тое, чым належыць займацца, над чым працаваць: нам трэба і далей рухацца ў бок ліквідацыі перашкод для доступу тавараў і паслуг, ствараць роўныя правілы для вядзення бізнесу».

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Тэмп не збаўляем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».