Вы тут

Расіянін спрабаваў правезці праз мяжу больш за 30 кг гашышу


Расіянін спрабаваў правезці праз беларуска-літоўскую мяжу больш за 30 кг гашышу ў бензабаку, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Марына Дранькова.


Фрунзенскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб спыненні збыту гашышу ў буйным памеры. 53-гадовы грамадзянін Расіі вечарам 12 красавіка на аўтамабілі Honda Accord завёз праз беларуска-літоўскую мяжу больш за 30 кг гашышу. Наркотык быў знойдзены ў бензабаку пры даглядзе аўто. Супрацьпраўная дзейнасць была спынены ва ўзаемадзеянні супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення па наркакантролі МУС, Дзяржаўнага мытнага камітэта і Дзяржпагранкамітэта.

Жыхар Калінінграда ехаў транзітам праз Беларусь з Іспаніі ў Маскву. "Паводле аператыўных дадзеных, ён выконваў ролю кур'ера. На тэрыторыі Еўрасаюза пры саўдзеле неўстаноўленых асоб у яго аўтамабіль былі змешчаныя 70 пакетаў з гашышам" - распавяла Марына Дранькова.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч. 3 арт. 328 КК.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.