Вы тут

Купіск эстафету прыняў!


На тэрыторыі Любчанскага сельсавета Навагрудскага раёна знаходзіцца дваццаць тры населеныя пункты. Шэсць гадоў таму было прынята рашэнне, каб кожнае лета ў адным з іх праводзіць свята вёскі. Рашэнне падтрымалі, і за гэты час ушанавалі вёскі Чарэшлю, Вераскава, Галынь. Вось так і зарадзілася новая традыцыя. Потым адзначылі святы ў самой Любчы і вёсцы Бор, якая знаходзіцца на правым беразе Нёмана. А сёлета святочную эстафету прыняла наднёманская вёска Купіск. Тым больш што ў гэтага населенага пункта сёлета сапраўды прыгожая дата — 550 гадоў з часу згадвання ў старажытным летапісе.


Ста­рэй­шы­на вёс­кі Ку­піск, пен­сі­я­нер, бы­лы ін­жы­нер кал­га­са Ба­рыс Ве­яў­нік  у воль­ны час зай­ма­ец­ца пля­цен­нем ка­шоў. Да свя­та вёс­кі на­плёў іх цэ­лы ту­зін.  Яму да­па­ма­га­лі ўну­кі Анд­рэй і Аляк­сандр, якія пры­еха­лі да дзе­да на ка­ні­ку­лы.

У Купіску трыццаць два гады таму пачынаў сваю працоўную дзейнасць у якасці начальніка ўчастка калгаса цяперашні старшыня Любчанскага пасялковага Савета Іван Ярмоц. Кіраўнік Савета прыгадвае, што гэтая вёска стала для яго другой радзімай (сам ён з Драгічынскага раёна), ведае кожнага з жыхароў, з многімі шчыраваў на палетках і калгасных фермах. Ён не хавае свайго задавальнення ад таго, што ў Купіску свята.

— Жыхары адказна падрыхтаваліся да гэтага дня, навялі парадак у дварах і на вуліцы, упрыгожылі сцены дамоў і пасадзілі кветкі і, вядома, удзельнічалі ў конкурсе на найлепшую прэзентацыю свайго падвор'я, — кажа Іван Ярмоц. —
А Савет паклапаціўся зрабіць падарунак — да свята была асфальтавана галоўная дарога да населенага пункта.

Вядома, якое свята без канцэрта, без гучных слоў у адрас найлепшых працаўнікоў і добрасумленных людзей, якімі ганарыцца ўся вёска. Удзельнікамі свята сталі і былыя жыхары Купіска, якія стала жывуць у райцэнтры, суседніх гарадах, у абласным цэнтры, а таксама ў сталіцы, але якія не забылі пра гэты дзень і прыехалі на сваю малую — мілую і дарагую — радзіму.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».