Вы тут

Гатуем рысавую запяканку


Спатрэбіцца: рыс (круглы) — 2 шклянкі, малако — 1 л, яйка курынае — 5 шт., цукар — 1 шклянка, масла — 100 г.


Рыс прамыць і паварыць у вадзе 5-7 хвілін. Адкінуць на друшляк і даць сцячы лішняй вадзе. У глыбокім посудзе ўзбіць яйкі з цукрам да растварэння апошняга. Дадаць малако і яшчэ раз узбіць. Духоўку нагрэць да 180 градусаў.

Кавалачкам масла абмазаць форму. Астатняе масла растапіць і дадаць у рыс. Добра змяшаць. Дадаць малочна-яечную сумесь. Яшчэ раз добра змяшаць і выкласці атрыманую масу ў форму для запякання з высокімі борцікамі. Не палохайцеся вадкай кансістэнцыі! У працэсе гатавання рыс убярэ малако. Запякаць да залацістай скарыначкі прыблізна 45 хвілін, але арыентуйцеся на сваю духоўку.

Падаваць можна як гарачай, так і халоднай, парэзаўшы на парцыённыя кускі. З ягадным соусам будзе яшчэ смачней!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.